Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вы́топкимн.вы́тапкі, -каў ед. нет; вы́скваркі, -рак, ед. вы́скварка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
отто́пки(остатки от вытапливания)вы́тапкі, -пак ед. нет; (от сала) вы́скваркі, -рак ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сква́рка, шква́рка ‘падсмажаны або звараны кусочак сала’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 2, Шатал., Сл. ПЗБ, Нар. сл., ТС, ЛА, 4), ‘скрылік сала; кавалак сала’ (Сл. ПЗБ), скваро́к ‘скварка’ (Ян.). Укр.шква́рка, рус.сква́рка, шква́рка, шкво́рка, польск.skwarka, skwarek, в.-луж.šwjerč ‘вытапкі’, н.-луж.šwark, škwark, чэш.škvarek ‘скваркі, вытапкі’, славац.škvarka ‘вытапкі’. Дэвербатыў ад скварыць (гл.) з суф. ‑к(а). Карскі (Белорусы, 157) лічыў запазычаннем праз польск.skwarek з ням.Schwarte ‘свіная шкурка; шкварка’, на якое паўплывала варъ, сквара ‘жар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЧАЛІ́НЫ ВОСК,
тлушчападобнае жаўтаватае рэчыва, якое выдзяляецца васковымі залозамі пчол меданосных і выкарыстоўваецца імі для пабудовы пчаліных сотаў. На пабудову пчалінай ячэйкі ідзе каля 13—30 мг воску (50—120 васковых пласцінак). У склад П.в. ўваходзяць больш за 50 хім. злучэнняў: складаныя эфіры (да 75%), тлустыя кіслоты, вуглевадароды, вітамін А, мінер. солі, смолы, расл. пігменты і інш.Т-ра плаўлення 60—65 °C. Нерастваральны ў вадзе і гліцэрыне, добра раствараецца ў арган. растваральніках. Сыравіна для атрымання П.в. — суш (васковыя нарасты, выбракаваныя соты), вытапкі, пасечная і заводская мерва. Пры сонечнай васкатопцы атрымліваецца больш чысты, светла-жоўты П.в. Выкарыстоўваецца ў прам-сці, медыцыне, касметыцы, для вырабу штучных вашчын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ту́сцень ‘бабровы тлушч’ (Ласт.). Магчыма, роднаснае серб.ту̏ска ‘вытапкі, выжаркі’, гл. туск. Аднак больш верагодна ўзыходзіць да прасл.*tъlstъ (*tl̥stъ), якое ў шэрагу беларускіх гаворак рэалізавалася як туст‑: ту́сты ‘тоўсты, тлусты’ (Цыхун, ЈФ, 56, 1386–1387), параўн. за́таўка або за́тука ‘заправа стравы з якога-колечы туку, найчасцей расцёртага сала’ (Ласт.), серб.ту̏ст, харв.tȕst ‘тучны, тоўсты’. Архаізм, праформу якога можна прадставіць як *tl̥stъ‑enь; адносна суфікса як індаеўрапейскай спадчыны гл. Слаўскі, SP, 1, 125.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туск ‘выпат, пот’ (пін., Нар. лекс.), ‘пот, вільгаць’: гарачка, аж туск з его іде (Альп.). Няясна. Найбольш блізкім фармальна і семантычна з’яўляецца серб.-харв.ту̀ска ‘вытапкі, выжаркі’, якое Скок (3, 507) выводзіць з trȕska ‘шлак, нагар’, параўн. таксама рус.бранск.туска́ ‘невялікая, малая колькасць’ (СРНГ). Далёкія семантычна рус.дыял.туск ‘змрок, бяльмо’ < прасл.*tǫskъ (Страхаў, Palaeoslavica, 22, 1, 224), ту́ски ‘вочы’, як здаецца, з’яўляюцца выпадковымі супадзеннямі. Гл. таксама рус.туск ‘туман, цемната’, гл. Фасмер, 4, 126 (з няпэўнай этымалогіяй).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тускне́ць ‘блякнуць, пагасаць, марнець’ (Некр. і Байк.), ‘губляць яркія фарбы, бляск, выразнасць (пра вочы)’ (Адм.), тусьне́ць, тусьні́ць ‘цямнець, траціць бляск’, ту́скнуць, ту́снуць ‘тс’ (Ласт.); ‘няярка гарэць’: Jak dròwa ŭ pièczy tùsknuć, to budzie abo adlèha, abo doždž (Пятк. 2). Параўн. укр.тускні́ти ‘рабіцца цьмяным, змрочным’, рус.тускне́ть, ту́скнуть ‘тс’, серб.натуштити ‘пакрыцца воблакамі’. Магчыма, сюды ж в.-луж.tusknyć ‘стукнуць, пляснуць’, якое Шустар-Шэўц (1561) лічыць заснаваным на гукаперайманні і вытворным ад tuskać ‘стукаць, пляскаць’, параўн. таксама ўкр.ту́сати ‘біць, калаціць’. Мяркулава (Этимология–1976, 96), разглядаючы серб.ту̏ска ‘выжаркі, вытапкі’, узводзіць яго да і.-е.*(s)teu̯‑ ‘біць, калаціць’. Лічыцца роднасным ст.-сакс.thinsti ‘змрочны, хмурны’, ст.-фрыз.thiūstere, англ.-сакс.đīestre ‘тс’, арм.t‘ux ‘чорны, карычневы, цёмны’ (< *tusk‑) (Фасмер, 4, 126; Арол, 4, 121). Гл. таксама туск.