вы́сыпаць, -плю, -плеш, -пле; вы́сып; -паны; зак.

1. што. Сыплючы, выдаліць.

В. збожжа з мяшка.

2. што. Услаць чым-н. сыпкім.

В. сцежку пяском.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

На вуліцу высыпаў народ.

|| незак. высыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сыпаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́сыплю вы́сыплем
2-я ас. вы́сыплеш вы́сыплеце
3-я ас. вы́сыпле вы́сыплюць
Прошлы час
м. вы́сыпаў вы́сыпалі
ж. вы́сыпала
н. вы́сыпала
Загадны лад
2-я ас. вы́сып вы́сыпце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́сыпаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высыпа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. высыпа́ю высыпа́ем
2-я ас. высыпа́еш высыпа́еце
3-я ас. высыпа́е высыпа́юць
Прошлы час
м. высыпа́ў высыпа́лі
ж. высыпа́ла
н. высыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. высыпа́й высыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час высыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высыпа́ць несов.

1. высыпа́ть;

2. (песком и т.п.) посыпа́ть;

3. (о сыпи) высыпа́ть; появля́ться;

4. разг. высыпа́ть;

1-4 см. вы́сыпаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сыпаць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

1. што. Сыплючы, вытрасці што‑н. адкуль‑н. Высыпаць збожжа з мяшкоў. □ Пасвечваючы ліхтарыкам, дзядзька высыпаў грошы на сена і пачаў лічыць. Скрыпка. [Вулька] абярнула чыгунок і, абпальваючы далонькі,.. высыпала з яго вугаль і попел. Лынькоў.

2. што. Услаць што‑н. чым‑н. сыпкім; насыпаць. Высыпаць сцежку пяском. □ [Дзядзька:] — Такую, брат, дарогу паднялі, жарсцвяком высыпалі, шаша другая таго не дакажа. Ермаловіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.) без дап. Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Спыніўся тралейбус, і ўсе пасажыры высыпалі на вуліцу. Грамовіч. За ракой на роўнядзь поплаву густа высыпалі з лесу лыжнікі. Асіпенка. // што і без дап. З’явіцца, выступіць на паверхні ў вялікай колькасці. На цёмным небасхіле Высыпала ноч мільёны зор. Звонак. За гады вайны на лугах высыпаў густы хмызняк. Дуброўскі.

высыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́сыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высыпа́ць, высыпа́ць

1. usschütten vt, usstreuen vt; verschütten vt, verstruen vt (прасыпаць);

2. мед. (пра высыпку) entsthen* vi (s), zigen;

3. разм. (пра натоўп) strömen vi(s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вы́сыпацьвысыпаць’ (БРС, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Касп.); ’закінуць, расцягнуць (на вадаёме сетку-трыгубіцу)’ (Янк. II), высепа́те ’рабіць градкі ў агародзе’ (КЭС), высыпа́цца ’з’яўляцца (аб калоссі), каласаваць’ (Выг. дыс., Шатал.). Да сыпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

высыпа́ть несов. высыпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. высыпа́цьвы́сыпаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́трусить сов., прост. вы́сыпаць, вы́трасці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)