высо́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. высо́зны высо́зная высо́знае высо́зныя
Р. высо́знага высо́знай
высо́знае
высо́знага высо́зных
Д. высо́знаму высо́знай высо́знаму высо́зным
В. высо́зны (неадуш.)
высо́знага (адуш.)
высо́зную высо́знае высо́зныя (неадуш.)
высо́зных (адуш.)
Т. высо́зным высо́знай
высо́знаю
высо́зным высо́знымі
М. высо́зным высо́знай высо́зным высо́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высо́зны разг. высоче́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высо́зны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і высачэзны. Крайнім будынкам ад Нёмана супраць броду была старая карчма на высозным падмурку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высо́зны разм. sehr hoch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

высоче́нный прост. высачэ́зны, высо́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вусо́зны ’высачэзны’ (КСТ). Гл. высо́зны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

brghoch

a вышынёй з гару́; высо́зны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гушча́р, ‑у, м.

Густы ўчастак лесу. Непралазны гушчар. □ Загудзеў гушчар высозны — Беразняк, дубы і сосны, ліпы, ясені, яліны, Явары, кляны, асіны. Муравейка. // Густы зараснік чаго‑н. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няскла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом.. Побач з ім сядзеў узводны Букрэй — няскладны і шырокі, як шафа. Колас. [Громаў-Дар’яльскі] сядзеў, абхапіўшы калені няскладнымі кашчавымі рукамі, і курыў. Васілевіч. // Дрэнна, непрыгожа зроблены; нязграбны. [Жанчына] прыехала на нейкім няскладным вялікім возе, у які быў запрэжаны высозны і худы конь. Чорны.

2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі. Дзед.. насмешліва пазіраў на хлопцаў, слухаючы іх няскладную гутарку. Чарнышэвіч. // Нязладжаны, нястройны (пра гукі, спеў і пад.). А тут музыка грае ўвесь час, нейкая няскладная, дзікая; гучней за ўсё грыміць бубен. Нікановіч.

3. Няўдалы, недарэчны. Варка — кемлівая, разумная, але сама, здаецца, пакутуе ад няскладнага кахання. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высокі; высозны, высачэзны, высачэнны (разм.); паднябесны, небасяжны (перан., паэт.) / пра чалавека: сажнёвага росту, у сажань; рослы, даўгавязы (разм.); доўгі (перан.) / пра дрэва: выносны, выносісты, вынёслы; цяглы (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)