выслу́хванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. выслу́хванне
Р. выслу́хвання
Д. выслу́хванню
В. выслу́хванне
Т. выслу́хваннем
М. выслу́хванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выслу́хванне ср. выслу́шивание, прослу́шивание; см. выслу́хваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выслу́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслухваць — выслухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫСЛУ́ХВАННЕ,

гл. Аўскультацыя.

т. 4, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выслу́шивание выслу́хванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўскульта́цыя

(лац. auscultatio = выслухванне)

метад даследавання хворых выслухоўваннем гукавых з’яў, якія ўзнікаюць пры рабоце ўнутраных органаў (лёгкіх, сэрца).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

hearing [ˈhɪərɪŋ] n.

1. слых; чу́тнасць

2. слу́ханне спра́вы (у судзе)

3. слу́ханне, выслу́хванне;

give smb. a hearing вы́слухаць каго́-н., даць вы́казацца

in/within (smb.’s) hearing у ме́жах чу́тнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЎСКУЛЬТА́ЦЫЯ

(ад лац. auscultatio слуханне, выслухванне),

метад даследавання ўнутраных органаў выслухваннем. Робіцца вухам ці спец. апаратамі — стэтаскопам або фанендаскопам. Пры аўскультацыі лёгкіх выслухваюць дыхальныя шумы, хрыпы, характэрныя для запаленчых працэсаў у бронхах або лёгачнай тканцы. Па змене тону, шумах у сэрцы мяркуюць пра стан сардэчнай дзейнасці. Артэрыі выслухваюць для вызначэння артэрыяльнага ціску. Аўскультацыя жывата выяўляе наяўнасць перыстальтыкі страўніка і кішэчніка, у цяжарных — сэрцабіцце плода. Аўскультацыяй карыстаюцца і ў ветэрынарыі.

т. 2, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)