вы́салапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што (разм.).

Высунуць з рота (язык).

|| незак. высало́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́салапіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́салаплю вы́салапім
2-я ас. вы́салапіш вы́салапіце
3-я ас. вы́салапіць вы́салапяць
Прошлы час
м. вы́салапіў вы́салапілі
ж. вы́салапіла
н. вы́салапіла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́салапіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́салапіць сов., прост. (язык) показа́ть, вы́сунуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́салапіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Разм. Высунуць з рота язык. Толькі зрэдку перабягаў з падворку ў падворак сабака, высалапіўшы язык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́салапіць:

вы́салапіць язы́к die Znge herusstrecken;

вы́салапіўшы язы́к разм. mit hängender Znge; nach Luft schnppend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вы́салапіць (БРС, Нас., Гарэц., Грыг., Чач., Клім., Бес., Шн., 2, Нік., Оч., Шпіл., Янк. БФ), вы́салапіцца ’выказацца’ (Мат. Гом.). Укр. ви́солопити ’тс’, рус. вы́солопить (толькі пагран. рус. гаворкі). Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая не мае адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах. Слова-крыніцу (*salpiti) Мартынаў (Бел.-укр. ізал., 46) прапаноўвае аднесці да літ.-лат. лексічнай групы: літ. sul̃pti, sul̃piti ’ссаць, прысёрбваць’, лат. sulpît ’ссаць, аблізваць’. У сувязі з тым што бел. і ўкр. формы паслядоўна фіксуюць поўнагалоссе, гэта запазычанне павінна было адбыцца да метатэзы плаўных. Гл. яшчэ салупаць і Трубачоў, Слав. языкозн., 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́салаплены прост. вы́сунутый; см. вы́салапіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высало́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высалапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́салаплены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высалапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Селяпа́ць ‘хутка чэрпаць, хлябтаць’, ‘сцябаць’, сюды ж селяпа́йла (селепайла) ‘хто хутка чэрпае ложкай’ (Нас.), сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.). Параўн. ст.-слав. слѣпати ‘скакаць’. Паводле Карскага (1, 253; 2–3, 24), той жа корань, што і ў высалапіць (гл. салупаць), варыянт ⁺селепа‑/солопа‑. Буга (Rinkt., 1, 333) слав. *selpati параўноўвае з літ. išsalpinéti ‘разысціся, разбрысціся’, salpà ‘завадзь, заліў’, што ўзводзяцца да кораня *selp‑ ‘рухацца’ < і.-е. *sel‑, *sol‑ ‘моцна цячы’, звязанага чаргаваннем галосных з прасл. *salpъ ‘вадапад, паток’ (Міклашыч, 291; Фасмер, 3, 715). Параўн. сіліпаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)