выса́джвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выса́джваюся выса́джваемся
2-я ас. выса́джваешся выса́джваецеся
3-я ас. выса́джваецца выса́джваюцца
Прошлы час
м. выса́джваўся выса́джваліся
ж. выса́джвалася
н. выса́джвалася
Загадны лад
2-я ас. выса́джвайся выса́джвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час выса́джваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выса́джвацца несов.

1. выса́живаться; см. вы́садзіцца;

2. страд. выса́живаться; вышиба́ться; обса́живаться; высо́вываться; см. выса́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высадзіцца.

2. Зал. да высаджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́садзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

В. з карабля на бераг.

|| незак. выса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выса́живаться возвр., страд. выса́джвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэсантава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

Высадзіцца (высаджвацца) у якасці дэсанта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zsiadać

незак. сыходзіць; злазіць; высаджвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

высяда́ць, ‑ае; незак.

1. Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона]. Чорны.

2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ussteigen

* vi (s) выхо́дзіць, сыхо́дзіць, выса́джвацца; разм. выла́зіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wysiadać

незак.

1. высаджвацца, сыходзіць, выходзіць;

2. разм. пераставаць дзейнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)