вы́радак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Той, хто выдзяляецца ў якім-н. асяроддзі сваімі крайне адмоўнымі, агіднымі якасцямі.

В. у сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́радак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́радак вы́радкі
Р. вы́радка вы́радкаў
Д. вы́радку вы́радкам
В. вы́радка вы́радкаў
Т. вы́радкам вы́радкамі
М. вы́радку вы́радках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́радак, -дка м., разг.

1. вы́родок, отро́дье ср.; уро́д, уро́дец; уро́дина м. и ж.;

2. презр. (о никчёмном человеке) ублю́док, межеу́мок;

3. презр. и́зверг;

фашы́сцкія ~дкі — фаши́стские и́зверги;

у сям’і́ не без вы́радкапосл. в семье́ не без уро́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́радак, ‑дка, м.

1. Той, хто страціў станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці пакалення; крэцін; пачвара. // Нікчэмны, непрыязны чалавек; вылюдак. Маральны вырадак.

2. Найгоршы ці найлепшы сярод пэўнай групы людзей. [Аляксей Іванавіч:] — Хлопец гэты па-сапраўднаму дружыў з намі, з галыцьбой, за што ў сваёй сям’і яго лічылі вырадкам. Скрыпка.

3. Жорсткі чалавек; гвалтаўнік; садыст. Фашысцкія вырадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́радак м. Kretn m -s, -s; Schusal n -s, -e, ngetüm n -s, -e (пачвара), Mssgeburt f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вы́радак (БРС, Др.-Падб., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.), ву́радаквырадак’ (мазыр., Шн., 2). Рус. вы́родок, укр. ви́родок, польск. wyrodek ’тс’. Утворана ад вырад (гл.) з суф. ‑ак (Шанскі, 1, В, 231).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́людак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Найгоршы сярод людзей; вырадак.

В. роду чалавечага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уро́дец в разн. знач. вы́радак, -дка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́людак, ‑дка, м.

Найгоршы сярод людзей; вырадак. // перан. Вельмі жорсткі чалавек; бандыт, кат. Зграя фашысцкіх вылюдкаў будзе знішчана, змецена з твару зямлі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вырожде́нец выраджэ́нец, -нца м.; (выродок) вы́радак, -дка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)