выпрага́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпрага́ю выпрага́ем
2-я ас. выпрага́еш выпрага́еце
3-я ас. выпрага́е выпрага́юць
Прошлы час
м. выпрага́ў выпрага́лі
ж. выпрага́ла
н. выпрага́ла
Загадны лад
2-я ас. выпрага́й выпрага́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпрага́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выпрага́ць несов. выпряга́ть, отпряга́ть, распряга́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́прагчы, -прагу, -пражаш, -пража; -пражам, -пражаце, -прагуць; вы́праг, -прагла; -пражы; -пражаны; зак., каго (што).

Распрэгчы, вызваліць з запрэжкі.

В. каня з воза.

|| незак. выпрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выпрага́ць (БРС). Рус. выпряга́ть, прягу́, прячь, укр. випряга́ти, прягти, ст.-рус. напрягу, напрячи, польск. sprząg ’вупраж’, spręgać ’сцягваць, счэпліваць’, в.-луж. spřah ’вупраж’, přahać ’нацягваць’, н.-луж. pśěg, pśěgaś, чэш. spřež ’вупраж’, spřahati ’сцягваць’, славац. spriahať ’злучаць’, серб.-ц.-слав. напрѧшти, напрѧгѫ, серб.-харв. спре́ћи спре̑гну̑ти ’сцягваць’, славен. vpréžem, vprẹ́či ’запрэгчы’, балг. запрягам. Прасл. *pręgǫ, *prękti; іншая ступень чаргавання ў *prǫgъ (гл. пруг, пругкі). Сюды ж належаць літ. sprangùs ’тое, што засядзе, вязне’, spriñgti, springstù ’душыцца пры глытанні’, sprengė́ti ’душыць’, лат. sprañgât ’зацягваць’, saspranga ’вяровачка’, н.-в.-ням. Sprenkel ’сіло’, с.-в.-ням. sprinke ’пастка’, ст.-в.-ням. springo ’тс’ (Персан, Beitr., 869; Траўтман, 278). Гл. таксама Фасмер, 3, 393; Махэк₂, 490; Мартынаў, Лекс. взаим., 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выпрага́ць, вы́прагчы usspannen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

выпряга́ть несов. выпрага́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отпряга́ть несов. адпрага́ць, выпрага́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распряга́ть несов. распрага́ць, выпрага́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрага́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрагаць — выпрагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)