выпадзе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. выпадзе́нне
Р. выпадзе́ння
Д. выпадзе́нню
В. выпадзе́нне
Т. выпадзе́ннем
М. выпадзе́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выпадзе́нне ср. выпаде́ние;

в. вялі́кай ко́лькасці апа́дкаў — выпаде́ние большо́го коли́чества оса́дков

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпадзе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпасці (у 3 знач.).

2. Знікненне, страта. Выпадзенне валасоў. Выпадзенне зычных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпадзе́нне н.

1. (валасоў, зубоў і г. д.) usfallen n -s;

выпадзе́нне валасо́ў Harausfall m -(e)s;

2.:

выпадзе́нне сне́гу Schnefall! m -s, -fälle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Выпадзенне валасоў (хвароба) 2/568

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Выпадзенне прамой кішкі 3/198

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫПАДЗЕ́ННЕ МА́ТКІ,

частковы або поўны выхад маткі за палавую шчыліну; заключная ўскладненая стадыя апушчэння сценак похвы і маткі. Бывае пры парушэнні цэласці ці тонусу мышцаў тазавага дна, расслабленні апарата, які звязвае матку і мышцы пярэдняй брушной сценкі, пры павышаным унутрыбрушным ціску. Гэтаму садзейнічаюць частыя роды дзяцей з вял. вагой, цяжкая фіз. праца, гарманальныя і дыстрафічныя парушэнні тканак. Найчасцей хварэюць пажылыя (старэй за 60 гадоў) жанчыны.

Пры няпоўным выпадзенні маткі матка з шыйкай часткова выходзіць за межы палавой шчыліны, пры поўным усё цела маткі знаходзіцца за межамі палавой шчыліны. Спалучаецца з апушчэннем мачавога пузыра і пярэдняй сценкі прамой кішкі. Выпадзенне маткі праяўляецца адчуваннем пабочнага цела ў палавой шчыліне, ацёкам, іншы раз трафічнымі язвамі шыйкі, сценак похвы і маткі, болямі і цяжарам унізе жывата, расстройствамі мочаспускання і рэфекацыі (цяжкасць ці немагчымасць мочаспускання, нетрыманне мачы і газаў). Лячэнне хірургічнае.

І.У.Дуда.

т. 4, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

градабо́й, -ю, м.

Выпадзенне граду, які знішчае пасевы, сады і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снегапа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Выпадзенне снегу ў вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попелапа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Выпадзенне попелу пры вывяржэнні вулкана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)