вынахо́дніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вынахо́дніцтва вынахо́дніцтвы
Р. вынахо́дніцтва вынахо́дніцтваў
Д. вынахо́дніцтву вынахо́дніцтвам
В. вынахо́дніцтва вынахо́дніцтвы
Т. вынахо́дніцтвам вынахо́дніцтвамі
М. вынахо́дніцтве вынахо́дніцтвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вынахо́дніцтва ср. изобрета́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вынахо́дніцтва, ‑а, н.

1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.

2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вынаходніцтва 3/197; 7/357, 365; 9/244

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫНАХО́ДНІЦТВА,

творчы працэс, які прыводзіць да новага вырашэння задачы ў любой галіне тэхнікі, культуры, аховы здароўя, абароны і дае станоўчы эфект. Вынаходніцкае права Рэспублікі Беларусь забяспечвае спрыяльныя ўмовы для развіцця масавага В., непасрэднага ўдзелу ў тэхнал. прагрэсе і ўдасканаленні вытв-сці. Шляхам матэрыяльнай і маральнай падтрымкі, наданнем пэўных ільгот дзяржава заахвочвае вынаходнікаў і рацыяналізатараў вытв-сці. У 1932 на 1-м Усебел. з’ездзе вынаходнікаў арганізацыйна аформлена т-ва вынаходнікаў Беларусі. З 1956 дзейнічаў Камітэт па справах вынаходстваў і адкрыццяў СМ СССР, з 1958 — Бел. рэсп. савет Усесаюзнага т-ва вынаходнікаў і рацыяналізатараў, з 1990 — Бел. т-ва вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

т. 4, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вынахо́дніцтва н., вынахо́дства н. Erfndungswesen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

изобрета́тельство вынахо́дніцтва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вынахо́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вынаходніка, вынаходніцтва. Вынаходніцкія здольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэнтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Выдаць (выдаваць) патэнт (у 1 знач.) на што-н.

П. вынаходніцтва.

|| зак. таксама запатэнтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стано́ўчы, -ая, -ае.

1. Які выражае адабрэнне, згоду.

С. водзыў.

Станоўчая характарыстыка.

2. Які мае дадатныя якасці, уласцівасці, які заслугоўвае адабрэння.

Станоўчыя вынікі.

Станоўчая роля вынаходніцтва.

3. Які характарызуецца дадатнымі якасцямі, рысамі.

С. герой п’есы.

|| наз. стано́ўчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)