ВЫНАСНЫ́Я ЛІ́ТАРЫ,

літары, напісаныя над радком з мэтай скарачэння слоў і паскарэння працэсу пісьма. Прыём вынасу літар зрэдку практыкаваўся ў стараслав. і стараж.-рус. уставе: г​сдь (господь), м​сць (мѣсяць), лѣ​т (лѣто), цр​ство (царство). Выкарыстанне вынасных літар асабліва пашырылася ў старабел. скорапісе 15—17 ст., дзе стала заканамерным напісаннем над радком першай літары з групы зычных у сярэдзіне слоў (доброво​лный, ли​хтаръ), зычнай літары перад групай «ь + галосны гук» (зране​не, спустоше​не), канцавой зычнай у розных граматычных формах (буде​т, поеде​т; даду​т, плачу​т; в ты​х сеножате​х; добро​г, старо​г, спалучэнняў зычных з апошнім «т» (инди​кт, наме​стникъ, радо​ст). Больш абмежавана вынасныя літары выкарыстоўваліся ў бел. старадруках канца 16—17 ст. У сучасным бел. правапісе не ўжываюцца.

А.М.Булыка.

т. 4, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вынасны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вынасны́ вынасна́я вынасно́е вынасны́я
Р. вынасно́га вынасно́й
вынасно́е
вынасно́га вынасны́х
Д. вынасно́му вынасно́й вынасно́му вынасны́м
В. вынасны́ (неадуш.)
вынасно́га (адуш.)
вынасну́ю вынасно́е вынасны́я (неадуш.)
вынасны́х (адуш.)
Т. вынасны́м вынасно́й
вынасно́ю
вынасны́м вынасны́мі
М. вынасны́м вынасно́й вынасны́м вынасны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЎТАКРА́Н,

аўтамабільны кран, самаходная пагрузачна-разгрузачная машына, зманціраваная на аўтамаб. шасі. Бываюць поўнапаваротныя і непаваротныя (з абмежаваным вуглом павароту стралы). Для ўстойлівасці мае вынасныя апоры. Прывод кранавага абсталявання электрычны, гідраўлічны або механічны. Працуе ад аўтамаб. або ад спец. рухавіка на паваротнай платформе. З навясным абсталяваннем можа выконваць лёгкія земляныя работы і грузіць сыпкія матэрыялы. Грузападымальнасць 2,5—16 т.

т. 2, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтры́гер

(англ. outrigger)

1) лодка з вынаснымі ўключынамі для вёсел, а таксама самі вынасныя ўключыны;

2) дадатковая апора, якая засцерагае ад перакульвання перасовачнае ўстройства, напр. пад’ёмны кран.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)