вымяра́льна-выліча́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вымяра́льна-выліча́льны |
вымяра́льна-выліча́льная |
вымяра́льна-выліча́льнае |
вымяра́льна-выліча́льныя |
| Р. |
вымяра́льна-выліча́льнага |
вымяра́льна-выліча́льнай вымяра́льна-выліча́льнае |
вымяра́льна-выліча́льнага |
вымяра́льна-выліча́льных |
| Д. |
вымяра́льна-выліча́льнаму |
вымяра́льна-выліча́льнай |
вымяра́льна-выліча́льнаму |
вымяра́льна-выліча́льным |
| В. |
вымяра́льна-выліча́льны (неадуш.) вымяра́льна-выліча́льнага (адуш.) |
вымяра́льна-выліча́льную |
вымяра́льна-выліча́льнае |
вымяра́льна-выліча́льныя (неадуш.) вымяра́льна-выліча́льных (адуш.) |
| Т. |
вымяра́льна-выліча́льным |
вымяра́льна-выліча́льнай вымяра́льна-выліча́льнаю |
вымяра́льна-выліча́льным |
вымяра́льна-выліча́льнымі |
| М. |
вымяра́льна-выліча́льным |
вымяра́льна-выліча́льнай |
вымяра́льна-выліча́льным |
вымяра́льна-выліча́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГІДРААКУ́СТЫКА (ад гідра... + акустыка),
раздзел акустыкі, які вывучае распаўсюджванне гуку ў водным асяроддзі. Гідраакустыка ўключае тэарэт. даследаванні па прагназаванні структуры акустычных палёў, вывучэнне заканамернасцей распаўсюджвання гуку ў воднай прасторы для розных раёнаў Сусветнага акіяна, распрацоўку метадаў і сродкаў вымярэння параметраў гукавых палёў, эксперым. натурныя даследаванні.
Гукавыя хвалі ў водным асяроддзі распаўсюджваюцца на значныя адлегласці (напр., у дыяпазоне частот 500—2000 Гц далёкасць распаўсюджвання пад вадой гуку сярэдняй інтэнсіўнасці дасягае 15—20 км, у дыяпазоне ультрагуку — 3—5 км). Далёкасць распаўсюджвання акустычных імпульсаў у моры і акіяне абмяжоўваецца рэфракцыяй гуку (скрыўленнем шляху гукавога праменя) і наяўнасцю лакальных неаднароднасцей (часцінак, бурбалачак паветра і інш.), на якіх яны рассейваюцца і паглынаюцца. Скорасць гуку залежыць у асноўным ад гідрастатычнага ціску і слаістасці, абумоўленай размеркаваннем т-ры і салёнасці вады па глыбіні (мяняецца ў межах 1450—1540 м/с). З гэтай прычыны акустычныя хвалі могуць пераламляцца, а ў асобных выпадках на пэўнай глыбіні з’яўляюцца каналы звышдалёкага распаўсюджвання гуку (да тысяч км). Зменлівасць асяроддзя, яго неаднароднасць, наяўнасць межаў з непрадказальнымі характарыстыкамі, разнастайнасць фіз. працэсаў у водным асяроддзі — аб’ектыўныя фактары, якія ўскладняюць карэктнае апісанне працэсу распаўсюджвання гуку ў вадзе і стварэнне адэкватнай яму мадэлі. Прыкладная гідраакустыка займаецца распрацоўкай гідраакустычных прылад. Найб. пашыраны рэхалоты, гідралакатары, шумапеленгатары і інш. Яны выкарыстоўваюцца для даследавання акіяна, у навігацыйных мэтах, для рыбапрамысловай разведкі, пошукавых работ, вырашэння ваенных задач (пошукі падводных лодак праціўніка, бесперыскопная тарпедная атака і інш.). Распрацаваны і створаны мнагамэтавыя вымяральна-вылічальныя комплексы (вымярэнне часавых параметраў акустычных сігналаў, аналіз структуры шматпрамянёвых сігналаў і часавай стабільнасці характарыстык трас распаўсюджвання гуку працягласцю да некалькіх соцень кіламетраў).
На Беларусі даследаванні па гідраакустыцы вядуцца з 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ.
Літ.:
Урик Р.Д. Основы гидроакустики: Пер. с англ. Л., 1978;
Клей К., Медвин Г. Акустическая океанография: Пер. с англ. М., 1980.
А.Ф.Чарняўскі.
т. 5, с. 221
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)