ВЫ́МУШАНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,

вылучэнне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (напр., атамамі) пад уздзеяннем знешняга (вымушанага) выпрамянення і тоеснымі з ім частатой, фазай, палярызацыяй і напрамкам распаўсюджвання. Паняцце вымушанага выпрамянення ўведзена з агульных тэрмадынамічных меркаванняў А.Эйнштэйнам (1917) для сістэмы многіх часціц. Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі эл.-магн. хваль (гл. Квантавы ўзмацняльнік, Квантавы генератар).

Поўная магутнасць вымушанага выпрамянення пры ўзаемадзеянні актыўнага асяроддзя са знешнім эл.-магн выпрамяненнем выражаецца формулай P = ε ωmn (Nm Nn) , дзе ε = (Em En) — энергія выпрамененага (паглынутага) фатона; Em і En — энергія электрона на больш высокім і больш нізкім узроўнях; ωmn — імавернасць выпрамянення (паглынання); Nm і Nn — заселенасць больш высокага і больш нізкага ўзроўняў. Актыўнае асяроддзе мае інверсную заселенасць узроўняў Nm>Nn і P>0; у раўнаважных сістэмах Nm<Nn, і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (P<0).

Л.М.Арлоў.

т. 4, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́мушаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́мушаны вы́мушаная вы́мушанае вы́мушаныя
Р. вы́мушанага вы́мушанай
вы́мушанае
вы́мушанага вы́мушаных
Д. вы́мушанаму вы́мушанай вы́мушанаму вы́мушаным
В. вы́мушаны (неадуш.)
вы́мушанага (адуш.)
вы́мушаную вы́мушанае вы́мушаныя (неадуш.)
вы́мушаных (адуш.)
Т. вы́мушаным вы́мушанай
вы́мушанаю
вы́мушаным вы́мушанымі
М. вы́мушаным вы́мушанай вы́мушаным вы́мушаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́мушаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́мушаны вы́мушаная вы́мушанае вы́мушаныя
Р. вы́мушанага вы́мушанай
вы́мушанае
вы́мушанага вы́мушаных
Д. вы́мушанаму вы́мушанай вы́мушанаму вы́мушаным
В. вы́мушаны (неадуш.)
вы́мушанага (адуш.)
вы́мушаную вы́мушанае вы́мушаныя (неадуш.)
вы́мушаных (адуш.)
Т. вы́мушаным вы́мушанай
вы́мушанаю
вы́мушаным вы́мушанымі
М. вы́мушаным вы́мушанай вы́мушаным вы́мушаных

Кароткая форма: вы́мушана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выгна́нне, -я, н.

1. гл. выгнаць (у 2 знач.).

2. Вымушанае знаходжанне дзе-н. у якасці выгнанага.

Жыць у выгнанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́езд, ‑у, М ‑дзе, м.

Бязвыезнае (звычайна вымушанае) жыццё на адным месцы. Падпіска аб нявыездзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмігра́цыя, -і, ж.

1. Добраахвотнае або вымушанае перасяленне са сваёй радзімы ў іншую краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах.

2. Знаходжанне за межамі сваёй радзімы ў выніку такога перасялення.

Быць два гады ў эміграцыі.

3. зб. Эмігранты.

|| прым. эміграцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасто́й, ‑ю, м.

Вымушанае бяздзеянне (рабочай сілы, механізмаў), непрадбачаны перапынак у рабоце. А галоўнае — брат Сяргей кожную раніцу аглядае машыну, таму не было ніводнага прастою. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́жанства, ‑а, н.

Вымушанае пакіданне родных мясцін на час вайны. Алене ўспомнілася маленства, якое таксама пачалося бежанствам. Сабаленка. Ужо вось трэці дзень, як.. [Андрэй] з сям’ёю вярнуўся з бежанства. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпакінезі́я гіпакіне́зія

(ад гіпа- + -кінезія)

вымушанае змяншэнне аб’ёму адвольных рухаў у сувязі з характарам працоўнай дзейнасці; малая рухомасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АДСТУПЛЕ́ННЕ, адыход,

дзеянні войскаў з мэтай выхаду з-пад удараў праціўніка і заняцця больш выгаднага становішча для далейшых баявых дзеянняў. Можа быць наўмыснае і вымушанае (калі немагчыма наяўнымі сіламі ўтрымаць заняты раён і ствараецца рэальная пагроза акружэння).

т. 1, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)