вы́лецець, -лечу, -леціш, -леціць; -леці; зак.

1. Летучы, накіравацца, адправіцца куды-н.

Птушка вылецела з гнязда.

Пасажыр вылецеў у Маскву.

Вылецела з галавы (перан.: знікла, забылася).

2. Летучы, з’явіцца адкуль-н.

Самалёты вылецелі з-за хмары.

3. перан. Аказацца звольненым, выключаным адкуль-н. (разм.).

В. са службы.

|| незак. вылята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́лет, -у, М -леце, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лецець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́лечу вы́лецім
2-я ас. вы́леціш вы́леціце
3-я ас. вы́леціць вы́лецяць
Прошлы час
м. вы́лецеў вы́лецелі
ж. вы́лецела
н. вы́лецела
Загадны лад
2-я ас. вы́леці вы́леціце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́лецеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́лецець сов.

1. (летя, появиться откуда-л.) вы́лететь; (о птицах — ещё) вы́порхнуть;

2. перен. (стремительно выехать или выбежать) вы́лететь;

3. (полететь, начать полёт) вы́лететь, улете́ть;

у Маскву́ ~цеў самалёт — в Москву́ вы́летел (улете́л) самолёт;

4. (выпасть) вы́лететь;

ад вы́буху ~целі шы́бы — от взры́ва вы́летели стёкла;

5. перен., разг. вы́лететь;

в. са слу́жбы — вы́лететь со слу́жбы;

в. з галавы́ — вы́лететь из головы́;

в. кулём — вы́лететь ку́барем;

в. ку́ляй — вы́лететь пу́лей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лецець, ‑лечу, ‑леціш, ‑леціць; зак.

1. Узняўшыся адкуль‑н., паляцець. Птушка вылецела з гнязда. □ З самага крайняга вулля нечакана вылецеў рой. Кулакоўскі. // З’явіцца, паказацца адкуль‑н. у час палёту. Самалёты вылецелі з-за хмары. // Пачаць палёт, адправіцца, адляцець. Самалёт ужо вылецеў з Кіева.

2. З сілай вырвацца, выйсці на паверхню, прастор. Куля вылецела з ствала. Корак вылецеў з бутэлькі. // Імгненна выпасці адкуль‑н., з чаго‑н. Вылецелі шыбы ад выбуху.

3. перан. Імкліва выехаць, выбегчы адкуль‑н. Раптам з-за павароту дарогі вылецелі насустрач.. машыне тры грузавікі. Шамякін. Грыша схапіў кашулю і подскакам вылецеў з пакоя. Пестрак.

4. перан. Разм. Выбыць адкуль‑н. не па свайму жаданню. Вылецець з інстытута. Вылецець са службы.

•••

Вылецець (выскачыць) з галавы (з памяці) — забыцца.

Вылецець кулём (куляю) — тое, што і выскачыць кулём (куляю) (гл. выскачыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лецець

1. (her)usfliegen* vi (s); uffliegen* vi (s) (пра птушку); bfliegen* vi (s) (пра самалёт); herusstürzen vi (s), hinusstürzen vi (s) (выскачыць);

матацы́кл вы́лецеў на даро́гу das Mtorrad kam auf den Weg gerst;

2. разм. (быць выгнаным) hinusgeworfen wrden;

гэ́та вы́лецела ў мяне́ з галавы́ das ist mir (gänzlich) entfllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вылята́ць гл. вылецець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пырхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

Вылецець, пырхнуўшы.

Птушка выпырхнула з клеткі.

|| незак. выпы́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

излете́ть сов., уст. (вылететь) вы́лецець.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шы́рхнуць

‘раптоўна ўзляцець, вылецець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шы́рхне шы́рхнуць
Прошлы час
м. шы́рхнуў шы́рхнулі
ж. шы́рхнула
н. шы́рхнула
Дзеепрыслоўе
прош. час шы́рхнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вылята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вылецець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)