Выкупная аперацыя 3/189; 10/165; 11/207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫКУПНА́Я АПЕРА́ЦЫЯ,

дзяржаўная крэдытная аперацыя па выкупе сялянамі зямлі ў Рас. імперыі, састаўная частка сялянскай рэформы 1861. Паводле яе ўмоў селянін меў права выкупіць сядзібны ўчастак без згоды памешчыка, а палявы надзел — са згоды памешчыка. Выкупны кошт надзельнага ўчастка вызначаўся шляхам капіталізацыі з 6% гадавога грашовага аброку. Фактычна сяляне выкуплялі не зямлю, а феад. павіннасці, г.зн. асабістую свабоду. 20—25% выкупнога кошту селянін выплачваў памешчыку адразу пры заключэнні выкупной здзелкі. На астатнія 75—80% давалася пазыка на 49 гадоў (па 6% штогод).

Абавязковы выкуп на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве ўведзены ў 1863 (у інш. рэгіёнах Расіі з 1883). Пад уплывам паўстання 1863—64 і масавага руху сялян ім вярнулі частку адрэзкаў і паменшылі выкупныя плацяжы. Рэв. сітуацыя ў канцы 1870 — пач. 1880-х г., значны недабор выкупных плацяжоў зноў прымусілі царскі ўрад на пач. 1880-х г. крыху скараціць памеры выкупу ў шэрагу рэгіёнаў (на Беларусі — у Магілёўскай губ., у Віцебскім і Гарадоцкім пав. Віцебскай губ.).

Пад уплывам рэв. падзей 1905 урад быў вымушаны адмяніць выкупныя плацяжы. Выкупная аперацыя фактычна азначала рабаванне сялян памешчыкамі і царызмам. У 1861—1906 б. памешчыцкія сяляне 5 зах. губерняў Расіі заплацілі 170 млн. руб. выкупу. У выніку дзяржава атрымала даходу каля 100 млн. руб.

В.П.Панюціч.

т. 4, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выкупны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выкупны́ выкупна́я выкупно́е выкупны́я
Р. выкупно́га выкупно́й
выкупно́е
выкупно́га выкупны́х
Д. выкупно́му выкупно́й выкупно́му выкупны́м
В. выкупны́ (неадуш.)
выкупно́га (адуш.)
выкупну́ю выкупно́е выкупны́я (неадуш.)
выкупны́х (адуш.)
Т. выкупны́м выкупно́й
выкупно́ю
выкупны́м выкупны́мі
М. выкупны́м выкупно́й выкупны́м выкупны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

redemption [rɪˈdempʃn] n.

1. : redemption of a promise выкана́нне абяца́ння

2. вы́куп;

a re demption price выкупна́я цана́

beyond/past redemption без надзе́і на выпраўле́нне, зусі́м прапа́шчы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)