вы́каціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́каціцца вы́кацяцца
Прошлы час
м. вы́каціўся вы́каціліся
ж. вы́кацілася
н. вы́кацілася
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́каціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́каціцца, -качуся, -кацішся, -каціцца; зак.

1. Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль-н.

Мяч выкаціўся на дарогу.

2. Тое, што і выкаціць (у 2 знач.; разм.).

З-за павароту выкацілася машына.

|| незак. выко́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́каціцца сов. вы́катиться;

мяч ~ціўся на аўт — мяч вы́катился на а́ут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́каціцца, ‑качуся, ‑кацішся, ‑каціцца; зак.

1. Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль‑н. Мячык выкаціўся на дарогу. Яблык выкаціўся з кошыка. □ У старога паволі выкаціліся з вачэй дзве слязінкі. Чорны. // З’явіцца на небе (пра сонца, месяц, зоры). З-за лесу выкацілася сонца, іскрыстае, цёплае. Сачанка. // Выехаць адкуль‑н., куды‑н. З-за рогу борзда і крута выкаціўся з задзірлівым лапатаннем трактар. Шынклер. Брук скончыўся, і воз выкаціўся на дарогу мяккую, з пясочкам. Арочка.

2. Разм. Хутка выйсці, выбегчы адкуль‑н. Андрушка пабег да свайго сябрука Паўліка, свіснуў каля хаты. Паўлік выкаціўся мігам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выко́чвацца гл. выкаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́катиться вы́каціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выко́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкаціцца.

2. Зал. да выкочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыко́чвацца, ‑аюцца; зак.

Разм. Выкаціцца адкуль‑н. або куды‑н. — пра ўсё, многае. Мячы павыкочваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выко́чвацца несов., возвр., страд. выка́тываться; см. вы́каціцца, выко́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укати́ться пакаці́цца; (выкатиться) вы́каціцца, мног. павыко́чвацца; (откатиться) адкаці́цца, мног. паадко́чвацца; (куда-л.) закаці́цца, мног. пазако́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)