выдвара́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выдвара́ю выдвара́ем
2-я ас. выдвара́еш выдвара́еце
3-я ас. выдвара́е выдвара́юць
Прошлы час
м. выдвара́ў выдвара́лі
ж. выдвара́ла
н. выдвара́ла
Загадны лад
2-я ас. выдвара́й выдвара́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выдвара́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выдвара́ць I несов. выдворя́ть

выдвара́ць II несов., обл. привере́дничать, быть прихотли́вым, быть разбо́рчивым

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выдвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выдвара́ць ’вытураць, высяляць’ (БРС, КТС); ’перабіраць, капрызіць’ (БРС), выджвара́тися ’блазнаваць, крыўляцца’ (Бес.). Рус. выдворя́ть ’выганяць, высяляць’, рус. дыял. выдворя́ться ’крыўляцца, капрызіць; хваліцца’, укр. видвара́ць ’выганяць, высяляць’. Ад двор. Значэнні ’крыўляцца, капрызіць’ з’яўляюцца, відавочна, калькай польск. dworować ’служыць’; ’кпіць’; параўн. чэш. dvořiť si ’ганарыцца чым-небудзь’, dvořský ’дасціпны, цікавы, забаўны (чалавек)’. У польск. і чэш. мовах яны ўстанавіліся па ўзору ням. Hof machen, hofieren, франц. faire la cour (Брукнер, 105; Махэк₂, 136 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выдвара́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выдвараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдварэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдвараць — выдварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдворя́ть несов. выдвара́ць, выту́рваць; (выселять) высяля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

привере́дничать несов., разг. перабіра́ць; нараві́цца; капры́зіць; выдвара́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дварыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́двару вы́дварым
2-я ас. вы́дварыш вы́дварыце
3-я ас. вы́дварыць вы́двараць
Прошлы час
м. вы́дварыў вы́дварылі
ж. вы́дварыла
н. вы́дварыла
Загадны лад
2-я ас. вы́двары вы́дварыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́дварыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)