вы́гледзець

‘углядаючыся, заўважыць, знайсці каго-небудзь, што-небудзь; дасканала разглядзець каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гледжу вы́гледзім
2-я ас. вы́гледзіш вы́гледзіце
3-я ас. вы́гледзіць вы́гледзяць
Прошлы час
м. вы́гледзеў вы́гледзелі
ж. вы́гледзела
н. вы́гледзела
Загадны лад
2-я ас. вы́гледзь вы́гледзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́гледзеўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́гледзець fnden* vt, erspähen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

повы́смотреть сов., разг. вы́гледзець, нагле́дзець.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́глядетьI сов. (высмотреть) прост. вы́гледзець; нагле́дзець.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́стаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць лёгкі шум, шоргат.

Шастае дождж па даху.

Ш. сенам.

2. Біць з шумам (разм.).

Ш. дубцом па нагах.

3. Хадзіць, снаваць туды-сюды з мэтай што-н. выгледзець, украсці і пад. (разм.).

Ш. па лесе.

Не трэба ш. дзе не след.

4. што. Рэзаць (разм.).

Ш. сала нажом.

|| наз. ша́станне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wypatrzyć

зак.

1. выгледзець;

2. высачыць; падпільнаваць;

wypatrzyć oczy — прагледзець вочы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

выбраць, адабраць, падабраць, аблюбаваць, выгледзець

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць лёгкі шум, шоргат. Дождж шастаў па жалезным даху навеса, як бы нараджаючы спакойную, мяккую музыку. Навуменка. Крыху далей шастала пілка і адлічваліся гулкія ўдары сякер. Гартны. // чым. Рухаючы чым‑н., шамацець. То шастала [Ганна] сенам, то бегла к дубку, мяняла, сушыла пялёнку, давала малой грудзей, гушкала. Мележ. За вокнамі вые завіруха, шастаюць голымі галінамі яблыні ў садку, а ў пакоі цёпла ад напаленай грубкі. Хадкевіч.

2. Разм. Сцябаць, біць з шумам. Раса вельмі хутка змачыла калашыны маіх палатняных портак, і яны гучна шасталі па лытках. Сачанка.

3. Разм. Хадзіць, снаваць туды-сюды. Пакуль мы шасталі па лясах ды дбалі аб самым надзённым — пад’есці, перахавацца, узброіцца ды якога немца падстрэліць, — .. [Мароз] думаў, паглыбляўся, асэнсоўваў гэту вайну. Быкаў. Нячутна шасталі па сценах доўгія цені. Шамякін.

4. Разм. Лазіць, шнарыць з мэтай выгледзець што‑н., сцягнуць, адшукаць што‑н. Ужо заняўся веташок На макаўцы віхрастай. Забудзь стажок і муражок І ў сад чужы не шастай! Барадулін. — Цяпер усё, — трос барадой дзед. — З ўнукам пастараліся. Не будзе больш, шэры, шастаць, дзе не след. Даніленка.

5. Разм. Крэмзаць, пісаць. Ахутаўшыся густымі клубамі махорачнага дыму, .. [Аркадзь Куляшоў] ужо шастае алоўкам на папяровым лісце. Бялевіч.

6. што. Разм. Рэзаць. Шастаць нажом сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)