вы́ветрыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́ветрыцца вы́ветрацца
Прошлы час
м. вы́ветрыўся вы́ветрыліся
ж. вы́ветрылася
н. вы́ветрылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́ветрыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. Разбурыцца пад уплывам атмасферных ваганняў (пра горныя пароды).

2. Знікнуць пад уздзеяннем свежага паветра або ветру.

Чад выветрыўся.

В. з памяці (перан.).

|| незак. выве́трывацца, -аецца.

|| наз. выве́трыванне, -я, н.

В. горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ветрыцца сов., прям., перен. вы́ветриться;

грані́т мо́жа в. ве́льмі ху́тка — грани́т мо́жет вы́ветриться о́чень ско́ро;

в. з галавы́ — вы́ветриться из па́мяти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ветрыцца, ‑рыцца; зак.

1. Змяніцца, разбурыцца пад уздзеяннем ветру і іншых кліматычных умоў. Выветрыліся скалы. □ Некалі вывернутыя з магістральнага канала вялікія масы торфу ўжо выветрыліся. Паслядовіч. // Знікнуць пад уздзеяннем ветру, свежага паветра. У хляве пахла прэлым сенам, ..пылам і яшчэ нечым кіслым, відаць, конскім потам, які не выветрыўся за многія гады. С. Александровіч.

2. перан. Забыцца; знікнуць (пра пачуцці і пад.). Багата дзён прайшло з таго часу. Даўно выветрыліся з памяці тыя падзеі. Лынькоў. Сержант тады праўду казаў: «Размяк ты.., нянавісці ў цябе ні кроплі не асталося — выветрылася». Асіпенка. Нядаўняя смеласць, з якой ён абараняў Ганну, ужо выветрылася. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ветрыцца

1. геал. verwttern vi (s);

2. (забыцца) entfllen* vi (s) (у каго-н D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́ветриться вы́ветрыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ветраць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

1. Пазбавіцца вільгаці, высахнуць.

Гной выветраў.

2. Тое, што і выветрыцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выве́трывацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выветрыцца.

2. Зал. да выветрываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выве́трывацца несов., возвр., страд. выве́триваться; см. вы́ветрыцца, выве́трываць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

verwttern

vi (s) геал. вы́ветрыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)