вы́брыкнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́брыкну вы́брыкнем
2-я ас. вы́брыкнеш вы́брыкнеце
3-я ас. вы́брыкне вы́брыкнуць
Прошлы час
м. вы́брыкнуў вы́брыкнулі
ж. вы́брыкнула
н. вы́брыкнула
Загадны лад
2-я ас. вы́брыкні вы́брыкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́брыкнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́брыкнуць сов., однокр., разг. взбрыкну́ть; см. выбры́кваць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́брыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбрыкваць (у 1 знач.). Адзін худы, кашлаты конік бесперастанку цягаўся па поплаве — то кусане каго-небудзь, то заразліва выбрыкне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбры́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).

2. перан. Гарэзіць, дурэць.

|| аднакр. вы́брыкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́брыкі, ‑аў; адз. выбрык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбрыкваць — выбрыкнуць.

2. Разм. Нечаканыя ўчынкі, якія супярэчаць агульным правілам паводзін. [Сямён:] — Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)