вучані́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вучані́ца вучані́цы
Р. вучані́цы вучані́ц
Д. вучані́цы вучані́цам
В. вучані́цу вучані́ц
Т. вучані́цай
вучані́цаю
вучані́цамі
М. вучані́цы вучані́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вучані́ца ж. учени́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вучані́ца, ‑ы, ж.

Жан. да вучань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вучані́ца ж. Schülerin f -, -nen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вучані́ца ’школьніца’ (Гарэц., Байк., Некр., КТС), ст.-бел. ученица (з XVII ст.; Гіст. лекс.), укр. учени́ця, рус. учени́ца, польск. uczennica (з неарганічным падваеннем, гл. Брукнер, 593), чэш., славац. učnice, učnica. Можа разглядацца як вытворнае ад вучанік (гл.) або самастойнае ўтварэнне ад ву́чаны (*uč‑ьnъ), аднак даволі позняя фіксацыя ў пісьмовых помніках не выключае запазычання, магчыма, з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́чань, -чня, мн. -чні, -чняў, м.

1. Той, хто вучыцца ў школе ці ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы.

В. сярэдняй школы.

В. рамеснага вучылішча.

2. Той, хто вучыцца чаму-н. у каго-н.

В. шаўца.

В. слесара.

3. Паслядоўнік чыйго-н. вучэння (да 2 знач.); той, хто вывучыў што-н. пад кіраўніцтвам каго-н.

В. славутага генетыка Вавілава.

Дастойны в. свайго настаўніка.

|| ж. вучані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вучнёўскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

schoolgirl [ˈsku:lgɜ:l] n. шко́льніца, вучані́ца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

учени́ца вучані́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ученица вывучэ́нка, -нкі ж.; вучані́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uczennica

ж. вучаніца, школьніца; навучэнка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)