ву́ха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́ха ву́шы
ву́хі
Р. ву́ха вушэ́й
Д. ву́ху вуша́м
В. ву́ха ву́шы
ву́хі
Т. ву́хам вуша́мі
М. ву́ху вуша́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ву́ха, -а, мн. ву́шы іліч. 2, 3, 4) ву́хі, вушэ́й, н.

1. Орган слыху, а таксама вонкавая частка яго ў форме ракавіны.

Унутранае в.

Адмарозіць вушы.

Пачухаць за вухам.

Праваліцца па самыя вушы (вельмі глыбока). Тугаваты (тугі) на в. (глухаваты). На в. гаварыць (ціха, каля самага вуха таго, хто слухае). Міма вушэй прапусціць што-н. (пакінуць без увагі). В. рэжа або дзярэ (пра непрыемныя спевы, музыку; разм.). Не бачыць каму-н. каго-, што-н. як сваіх вушэй (ніколі не ўбачыць, не атрымаць; разм.). За вушы не адцягнеш каго-н. (вельмі падабацца каму-н. што-н.; разм.). Адным вухам (або краем вуха) чуў (не поўнасцю, без падрабязнасцей; разм.). І сцены вушы маюць (тут могуць падслухваць). Вушы наставіць (натапырыць) (пачаць прыслухоўвацца). Трымаць вушы востра (не быць вельмі даверлівым, быць асцярожным, пільным; разм.). У вушы ўвесці каму (падказаць каму-н. неабходнасць якога-н. дзеяння). Як у вуху (зацішна, цёпла).

2. перан., звычайна адз. Здольнасць успрымаць гукі.

Чуткае в. ў каго-н.

3. часцей мн. У цёплай шапцы-вушанцы — бакавыя адкідныя часткі.

Шапка з вушамі.

4. У некаторых прадметаў: бакавая частка, прыстасаванне для падвешвання, пад’ёму.

Вушы цэбра.

І вухам не вядзе (разм.) — не звяртае ніякай увагі.

Па вушы закахацца (разм.) — вельмі моцна.

Па (самыя) вушы (разм.) — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю.

Па (самыя) вушы ўвайсці ў справу.

Дома работы па вушы.

Ні вуха ні рыла (не разумее, не ведае і пад.; разм.) — зусім нічога (не разумее, не ведае і пад.).

|| памянш. ву́шка, -а, мн. -і, -шак, н. (да 1 знач.).

За в. ды на сонейка (выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго-н.).

|| прым. вушны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Вушныя хваробы.

В. урач (па лячэнні вуха; разм.). Вушная ракавіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́ха I ср., анат. у́хо;

знадво́рнае в. — нару́жное у́хо;

уну́транае в. — вну́треннее у́хо;

запале́нне в.мед. воспале́ние у́ха;

адны́м ву́хам чуць — одни́м у́хом слы́шать;

слу́хаць кра́ем в. — слу́шать кра́ем у́ха;

в. (ву́шы) рэ́жау́хо (у́ши) ре́жет;

галава́ і два ву́хі — садо́вая голова́;

(гавары́ць) на в. — (говори́ть) на́ ухо;

даць (зае́хаць) па ву́ху — дать (съе́здить) в у́хо;

з в. на в. — из у́ха в у́хо;

біць з-за в. — бить из-за плеча́;

і ву́хам не ве́сці — и у́хом не вести́;

лаві́ць ву́хам — лови́ть у́хом;

мядзве́дзь на в. наступі́ў — медве́дь на́ ухо наступи́л;

ні в. ні ры́ла — ни у́ха ни ры́ла, ни бельме́са;

трыма́ць в. во́стра — держа́ть у́хо востро́;

тугі́ на в. — туго́й на́ ухо;

хоць ты ў в. кладзі́ — как шёлковый;

ці́ха як у ву́ху — полне́йшая тишина́;

у адно́ в. ўвайшло́, а ў друго́е вы́йшлапогов. в одно́ у́хо вошло́, а в друго́е вы́шло

ву́ха II ср.

1. тех. проу́шина ж.;

2. ру́чка ж. (кувшина и т.п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́ха, ‑а; мн. вушы, вушэй; н.

1. Орган слыху і раўнавагі ў пазваночных жывёл і чалавека. Сярэдняе вуха. Унутранае вуха. Чуў сваімі вушамі. □ Стары аглядаецца па баках, прыслухоўваецца то адным вухам, то другім... Бядуля.

2. Знадворная, вонкавая частка гэтага органа ў форме ракавіны вакол вушной адтуліны. Адмарозіць вушы. Доўгія вушы.

3. Разм. Слых. Чуткае вуха.

4. часцей мн. Бакавая адкідная частка шапкі, якая закрывае вушную ракавіну.

5. Прыстасаванне ў розных прадметах для больш зручнага карыстання (пад’ёму, вешання, пераноскі і інш.). Вуха ў збане. Вушы цэбра.

•••

Адным вухам (краем вуха) чуць гл. чуць.

Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) гл. рэзаць.

Вухам не варухнуць гл. варухнуць.

Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці гл. аб’есці.

Вушы вянуць — праціўна, не хочацца слухаць што‑н.

Вушы затыкаць гл. затыкаць ​1.

Галава і два вухі гл. галава.

Да вушэй — пра шырокую ўсмешку.

Дайсці да чыіх вушэй гл. дайсці.

(Есць), аж за вушамі трашчыць гл. трашчаць.

За вушы не адцягнеш гл. адцягнуць.

За вушы цягнуць каго гл. цягнуць.

З вуха на вуха; з вуха ў вуха — шэптам, пад сакрэтам сказаць што‑н.

З-за вуха біць гл. біць.

І вухам не весці гл. весці.

І сцены вушы маюць гл. сцяна.

Лавіць вухам гл. лавіць.

Мець вушы гл. мець.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.

Навастрыць вушы гл. навастрыць.

На вуха (гаварыць, шаптаць, сказаць і пад.) — гаварыць ціха, наблізіўшыся да вуха субяседніка.

Над самым вухам (крычаць, шумець, раздавацца і пад.) — блізка, у непасрэднай блізкасці.

Накруціць вушы гл. пакруціць.

На свае (ўласныя) вушы чуць гл. чуць.

Наставіць (натапырыць) вушы гл. наставіць.

Не верыць сваім вушам гл. верыць.

Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго гл. убачыць.

Ні вуха, ні рыла — зусім нічога не разумець.

Па (самыя) вушы — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю. Седас па вушы ўвайшоў у справу. Чорны. [Антось:] — Дома работы па вушы: трэба араць, сеяць. С. Александровіч.

Прапусціць міма вушэй гл. прапусціць.

Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму гл. пра-трубіць.

Развесіць (распусціць) вушы гл. развесіць.

Стаяць у вушах гл. стаяць.

Стрыгчы вушамі гл. стрыгчы.

Трымаць вуха востра гл. трымаць.

Тугаваты на вуха, тугі на вуха гл. тугі.

Увесці ў вушы каму гл. увесці.

Угразнуць па вушы ў чым гл. угразнуць.

Улавіць вухам гл. улавіць.

Хоць (ты) вушы затыкай гл. затыкаць ​1.

Хоць ты ў вуха кладзі гл. класці.

Як злавіць вухам гл. злавіць.

Як у вуху — зацішна, цёпла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВУ́ХА,

орган слыху і раўнавагі ў чалавека і пазваночных жывёл; частка слыхавога апарата. У чалавека і большасці сучасных відаў пазваночных падзяляецца на вонкавае, сярэдняе і ўнутранае вуха (у кітападобных, ластаногіх, у рыючых жывёл, якія жывуць у тоўшчы глебы, у дарослых птушак, некаторых земнаводных і рэптылій адзначаецца рэдукцыя вонкавага, а ў шэрагу відаў і сярэдняга вуха). Вонкавае вуха (вушная ракавіна і вонкавы слыхавы праход) перадае ваганні паветра на барабанную перапонку.

Зачаткі яго ёсць у кракадзілаў, найб. складаную форму яно набыло ў млекакормячых. Сярэдняе вуха знаходзіцца ў скроневай косці за барабаннай перапонкай, уключае барабанную поласць, комплекс слыхавых костачак (малаточак, кавадлачка, стрэмечка ў млекакормячых, слупок — у амфібій, рэптылій і птушак), злучана з вонкавым асяроддзем (праз глотку) еўстахіевай трубой. Перадае гукавыя ваганні з барабаннай перапонкі на авальнае акенца ўнутранага вуха і ахоўвае яго ад перагрузак, узмацняе гукавыя частоты на аснове з’яў рэзанансу. Унутранае вуха размешчана ў тоўшчы скроневай косці, складаецца з перапончатага (сістэма злучаных паміж сабой і запоўненых эндалімфай танкасценных поласцей — мяшочкаў і праток) і касцявога (пераддзвер’е, паўкружныя каналы, улітка, запоўненыя перылімфай) лабірынтаў. Унутранае вуха ўключае т.зв. кортыеў орган, да слыхавых клетак якога падыходзяць канцы слыхавых нерваў, слыхавую частку (улітка) і вестыбулярны апарат. Вушная ракавіна, вонкавы слыхавы праход, барабанная перапонка, слыхавыя костачкі і лабірынтавая вадкасць складаюць гукаправодны апарат вуха, кортыеў орган, слыхавыя клеткі і нервы — гукаўспрымальную частку, вестыбулярны апарат — орган раўнавагі. Аналіз інфармацыі, якую атрымала вуха, адбываецца ў нерв. цэнтрах стваловай і коркавай частак мозга.

А. С.Леанцюк.

т. 4, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ву́хаII н (у кубку, збанку і г. д) Hnkel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ву́ха (мн ву́шы) І н Ohr n -(e)s, -en;

запале́нне сярэ́дняга ву́ха мед Mttelohrentzündung f -;

шум у вуша́х hrensausen n -s;

быць тугі́м на ву́ха schwrhörig sein;

гавары́ць на ву́ха ins Ohr sgen;

даць у ву́ха груб ine hrfeige geben*, j-m ine (hernter)huen* [klben];

ён глухі́ на адно́ ву́ха er ist auf inem Ohr taub;

слу́хаць кра́ем ву́ха разм mit hlbem Ohr hören;

не ба́чыць як сваі́х вушэ́й nie zu shen bekmmen*;

прапусці́ць мі́ма вушэй nicht bechten; nicht hnhören (што auf A);

заткну́ць ву́шы sich (D) die hren zstopfen;

пракрыча́ць ву́шы каму j-m etw. tusendmal sgen; j-m in den hren legen*;

рэ́заць ву́ха den hren whtun*;

ву́шы вя́нуць ад гэ́тага разм es ist kelhaft, das nzuhören;

па ву́шы разм bis über die [bide] hren;

ён і ву́хам не вядзе́ разм er schert sich nicht darm; er macht sich nichts darus; er lässt sich darüber kine gruen Hare wchsen;

трыма́ць ву́ха во́стра die hren sptzen, ufpassen vi;

разве́сіць ву́шы die hren ufsperren;

у адно́ ву́ха ўвахо́дзіць, з друго́га выхо́дзіць zu inem Ohr herin und zum nderen (weder) hinus;

слу́хаць ва ўсе ву́шы ganz Ohr sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ву́ха, ву́хо, укр. ву́хо, рус. у́хо, польск. ucho, чэш., славац. ucho, в.-луж. wucho, н.-луж. hucho, славен. uhô, серб.-харв. у̏хо, макед. уво, мн. л. уши, балг. ухо́, мн. л. уши́. Прасл. *uxo, роднаснае літ. ausísвуха’, лат. àuss, ст.-прус. він. скл. мн. л. ãusins, лац. aurìsвуха’, грэч. οὖς, гоц. ausō (Брукнер, 592; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́ха Глухое, зацішнае, непраходнае месца, звычайна мокрае, лясістае (Слаўг.). Тое ж ву́шка (Краснап.).

ур. Ву́хава (балота) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Мядзве́жжае Вушка (глухое месца, лес) каля в. Калінаўка Краснап.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

мядзведжае вуха

т. 11, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)