вурката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ча; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі, глуха грукатаць.

Вуркатаў гром.

Машыны вуркочуць.

|| наз. вурката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вурката́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вуркачу́ вурко́чам
2-я ас. вурко́чаш вурко́чаце
3-я ас. вурко́ча вурко́чуць
Прошлы час
м. вурката́ў вурката́лі
ж. вурката́ла
н. вурката́ла
Загадны лад
2-я ас. вуркачы́ вуркачы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час вурко́чучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вурката́ць несов. рокота́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вурката́ць, ‑коча; незак.

Разм. Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі; глуха грукатаць. Імжыў цёплы дожджык, шапацелі даспелыя аўсы, а недзе на захадзе вуркатаў гром. Грахоўскі. Вуркаталі машыны, гаманілі людзі, і снежны пыл пурыўся над дарогай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вурката́ць разм. tsen vi, brusen vi; rllen vi, srren vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вуркатаць (БРС). Да вурча́ць, суфіксацыя ‑ат‑ (‑от) характэрна для ўтварэння гукапераймальных слоў. Параўн. рус. воркот, чэш. vrkot, славац. vrkotať, укр. воркотати, польск. warkotać, wurkot і інш. (Голуб-Копечны, 336; Фасмер, 2, 351; Махэк₂, 700; Брукнер, 602; Шанскі, 1, В, 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завурката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Пачаць вуркатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вурката́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вуркатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правурката́ць, ‑вуркоча; зак.

1. Абазвацца вуркатаннем. Хмару паласнула адразу некалькі маланак, і глуха правуркатаў гром. Даніленка.

2. Вуркатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

purr

[pɜ:r]

1.

v.i.

му́ркаць, вурката́ць (пра ката́)

2.

n.

му́рканьне, вурката́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)