вунь, часц.

1. указ. Ужыв. для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго-, чаго-н.

Вунь там, каля лесу.

А вунь, што гэта за дрэва?

2. вылуч. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе.

Вунь нядаўна мы іх бачылі тут.

3. узмацн. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго-н.

Вунь колькі ягад вы набралі.

Вунь якая глыбокая яма.

4. у знач. прысл. У тым месцы, не тут.

Вунь відаць вёска.

Вунь (яно) што або вунь (яно) як (разм.) — вокліч для выказвання здзіўлення або ўсведамлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́нь

часціца

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вунь частица

1. в разн. знач. вон;

в. дзе — вон где;

в. куды́ — вон куда́;

в. які́ — вон како́й;

2. -то;

глядзі́, во́чы в. у іх зусі́м зліпа́юцца — смотри́, глаза́-то у них совсе́м слипа́ются;

3. в знач. нареч. вон;

в. віда́ць вёска — вон видна́ дере́вня;

в. яно́ што! — вон оно́ что!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вунь, часціца.

1. указальная. Ужываецца для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Вунь там, каля тых дубоў. Вунь дзе ён вынырнуў. А вунь, што гэта за дрэва? □ Вунь дзе ён, наш «саманны завод», каля самай дарогі, у глінішчах. Брыль.

2. вылучальная. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе. Глядзі, вочы вунь у іх зусім зліпаюцца. Вунь і нядаўна іх бачылі на вуліцы. □ І ці не Яноль толькі выглядае гэта вунь там з-за елкі? Колас. [Тэкля:] — На дварэ ўжо восень, лісты вунь асыпаюцца. Краўчанка.

3. узмацняльная. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго‑н. Вунь глядзіце, колькі каменняў выбралі. Бядуля. [Дзямід:] — Вунь след які глыбокі ды шырокі. В. Вольскі.

4. у знач. прысл. У тым месцы, не тут. Вунь відаць вёска. □ Стой! Здаецца, вунь зірнула, Як бы зорка, як бы сонца! Ах, не тое!.. Адвярнула!.. Гэта шышка на сасонцы. Купала.

•••

Вунь (яно) што! Вунь (яно) як! — вокліч для выказу здзіўлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вунь часц da, dort;

вунь ён ідзе́ da komnit er

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вунь прысл. (БРС, Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Шат.). Звязана з дыял. вун, рус. вонь, вон, дыял. вωн, укр. он, онь, што ў сваю чаргу звязваюць з асабовым займеннікам ён (он, вон) (Сабалеўскі, Лекции, 96; Праабражэнскі, 1, 133; Фасмер, 2, 348). Змена галоснай у выніку лабіялізацыі пачатковага націскнога о (параўн. навагр. воньвунь’, З нар. сл.); параўн. уньвунь’ як пераходны этап ад палес. онь да вунь. У сваю чаргу палес. онь з указ. часціцы о (літаратурнае во) і дэйктычнай часціцы -нь; параўн. іншую форму для ўказання на блізкі прадмет вось (ось < о + сь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вонII част. (там) вунь;

вон где вунь дзе;

вон когда́ вунь калі́;

вон куда́ вунь куды́;

вон там вунь там.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

унь, см. вунь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзіва́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек з незвычайнымі схільнасцямі, звычкамі, поглядамі; арыгінал.

Вунь чаго натварыў гэты д.

|| ж. дзіва́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унь часц гл вунь

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)