Вужо́ўкі ’неядомыя грыбы’ (Янк. I, Мат. Гом., 219), вужо́ўкі ’тс’ (Арх. ГУ, жыт.), вужа́кі ’тс’ (Інстр. II). Ад вуж, ’гад, змяя’. Мадэль ’жывёліна’ — ’грыб’ указвае на непрыдатнасць да яды або малаўжывальнасць для чалавека. Гл. Аненкаў, 13; Мяркулава, Очерки, 157. Параўн. таксама бел. дыял. мядзведзі ’неядомыя грыбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вужо́ўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
вужо́ўка |
вужо́ўкі |
| Р. |
вужо́ўкі |
вужо́вак |
| Д. |
вужо́ўцы |
вужо́ўкам |
| В. |
вужо́ўку |
вужо́ўкі |
| Т. |
вужо́ўкай вужо́ўкаю |
вужо́ўкамі |
| М. |
вужо́ўцы |
вужо́ўках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Во́ўчанкі (во́ўчэнкі) ’агульная назва неядомых грыбоў’ (Шатал.). Ад воўчаны, якое ў сваю чаргу ад воўк. Аб матывах намінацыі гл. вужоўкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вужа́ка 1 ’змяя, вуж’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц., Мядзв., Інстр. II, Мат. Гом.); ’мінога Lamperta mariae Berg’ (З жыцця); ’злая, хітрая жанчына’ (Нас.). Рус. ужа́ка, укр. вужа́ка. Ад вуж 1 (гл.) пры дапамозе суф. ‑ака.
Вужа́ка 2 ’ядавіты грыб’. Ад вуж. Гл. вужоўкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)