вуж, вужа́ і (радзей) ву́жа, мн. вужы́, -о́ў, м.

Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.

Выкручвацца вужом (таксама перан.:

1) падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н.;

2) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча).

|| прым. вужо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́ж

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́ж вужы́
Р. ву́жа
вужа́
вужо́ў
Д. ву́жу
вужу́
вужа́м
В. ву́жа
вужа́
вужо́ў
Т. вужо́м
ву́жам
вужа́мі
М. ву́жы
вужы́
вужа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вуж (род. вужа́ и (реже) ву́жа) м. уж;

◊ выкру́чвацца ву́жам — извива́ться ужо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуж, вужа́ (і радзей) ву́жа, м.

1. Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.

2. у знач. прысл. ву́жам. Звіваючыся, выгінаючыся.

•••

Выкручвацца вужом гл. выкручвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуж м. заал. Nátter f -, -n;

◊

выкру́чвацца вужам scharwénzeln vi, líebedienern vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вуж 1 (БРС, Нас., КТС, Шат., Касп., Грыг.). Рус. уж, ужа́, укр. вуж, ст.-рус. вужь, польск. wąż, węża, чэш., славац. užovka, н.-луж. huž ’змяя, чарвяк’, славен. vȏž. Прасл. *ǫžь. Роднаснымі з’яўляюцца літ. angìs, він. скл. añgì ’ядавітая змяя’, лат. ùodzs, uôdze ’гадзюка’, ст.-прус. angis ’змяя’, лац. anguis ’змяя’, ст.-в.-ням. unc ’змяя’, ірл. esc‑ung ’вугар’ (г. зн. вадзяная змяя). Звязана з вугор 1 (гл.) (Траўтман, 8; Фрэнкель, 10; Фасмер, 4, 150 і наст.).

Вуж 2 ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, 829, 138); ’тоўстая вяроўка’ (Хрэст. дыял., 333); ’частка хамута, гуж’ (Сцяц.). Гл. вужышча. У формах вужва, ужва (ДАБМ, к. 259) ‑ва нельга вытлумачыць іначай, як з гужва (гл.); параўн. прасл. *gǫžьvь, дзе яно заканамернае. Верагоднай з’яўляецца і роднасць *gǫžь і *ǫza (Бернекер, 1, 343; Брукнер, 137; Праабражэнскі, 1, 167), асабліва калі тлумачыць г як пратэзу (Якабсон, Word, 8, 1952, 388); параўн. вугнявіць‑гугнявіць, укр. вуж‑гуж і г. д. Інакш гл. Фасмер, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзяны вуж 4/560—561 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВУЖ ЗВЫЧА́ЙНЫ (Natrix natrix),

паўзун сям. вужовых атр. лускаватых. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Азіі (да цэнтр. Манголіі). Жыве пераважна ў вільготных месцах, каля жылля чалавека, зрэдку ў стэпах і гарах. На Беларусі трапляецца ўсюды.

Даўж. да 1,5 м. Цела зверху ад цёмна-шэрага да чорнага колеру, знізу белае з чорнымі плямамі ў выглядзе няроўнай чорнай паласы. Па баках галавы 2 вял., добра прыкметныя светлыя плямы (жоўтыя, аранжавыя, брудна-белыя). Перыядычна ліняе. Кладзе 6—35 яец, вужаняты даўж. каля 15 см. Актыўны днём, ноччу хаваецца. Корміцца жабамі, рапухамі, апалонікамі, мышамі. Неядавіты, бясшкодны. Добра плавае. Для абароны выкарыстоўвае выдзяленні з клаакі з непрыемным пахам. Добра пераносіць няволю. Колькасць вужоў звычайных на Беларусі памяншаецца ў сувязі з меліярацыяй.

Вуж звычайны.

т. 4, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

літары́нх

‘вуж’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. літары́нх літары́нхі
Р. літары́нха літары́нхаў
Д. літары́нху літары́нхам
В. літары́нха літары́нхаў
Т. літары́нхам літары́нхамі
М. літары́нху літары́нхах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уж​I зоол. вуж, род. ву́жа́ м.;

◊

извива́ться ужо́м круці́цца (выкру́чвацца) вужа́кай (як вуж).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)