ВУГЛАВА́Я ЧАСТАТА́, кругавая частата, цыклічная частата, лік поўных ваганняў, якія адбываюцца пры перыядычным вагальным працэсе за 2π секунд. Вуглавая частата ω звязана з перыядам T і частатой ваганняў ν залежнасцю ω = 2πν = 2π T . Адзінка вуглавой частаты ў СІсекунда ў мінус першай ступені (с​−1).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВУГЛАВА́Я СКО́РАСЦЬ,

вектарная велічыня ω, якая характарызуе скорасць вярчэння цвёрдага цела. Модуль вуглавой скорасці ω = lim Δt 0 Δφ Δt = dφ dt , дзе Δφ — прырашчэнне вугла павароту за прамежак часу Δt. Вектар ω накіраваны ўздоўж восі вярчэння ў той бок, адкуль паварот цела бачны супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (правіла правага вінта). Адзінка вуглавой скорасці ў СІрадыян за секунду (рад/с).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

angle bracket [ˈæŋglˌbrækɪt] n. (звыч. pl.) вуглава́я ду́жка (< >)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вуглавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вуглавы́ вуглава́я вуглаво́е вуглавы́я
Р. вуглаво́га вуглаво́й
вуглаво́е
вуглаво́га вуглавы́х
Д. вуглаво́му вуглаво́й вуглаво́му вуглавы́м
В. вуглавы́ (неадуш.)
вуглаво́га (адуш.)
вуглаву́ю вуглаво́е вуглавы́я (неадуш.)
вуглавы́х (адуш.)
Т. вуглавы́м вуглаво́й
вуглаво́ю
вуглавы́м вуглавы́мі
М. вуглавы́м вуглаво́й вуглавы́м вуглавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КРУГАВА́Я ЧАСТАТА́,

тое, што вуглавая частата.

т. 8, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПЕРТУ́РА (ад лац. apertura адтуліна),

дзейная адтуліна аптычнай сістэмы, якая вызначаецца памерамі лінзаў або дыяфрагмамі. Раздзяляльная здольнасць аптычнай прылады прапарцыянальная апертуры. Вуглавая апертура — вугал α паміж крайнімі прамянямі канічнага светлавога пучка, які ўваходзіць у аптычную сістэму. Лікавая апертура вызначаецца як п n sin(α/2), дзе n — паказчык пераламлення асяроддзя, у якім знаходзіцца прадмет.

Вуглавая апертура (α) аптычнай сістэмы.

т. 1, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫСПЕ́РСІЯ дыфракцыйнай рашоткі,

здольнасць дыфракцыйнай рашоткі (або інш. спектральнай прылады) раздзяляць у прасторы прамяні розных даўжынь хваль. Лінейная (вуглавая) Д. вызначаецца па формуле De(φ) = Δx/Δλ, дзе Δx — лінейная (вуглавая) адлегласць паміж спектральнымі лініямі, якія адрозніваюцца па даўжыні хваль на Δλ. Пры невял. вуглах Dφ = m/d, дзе m — парадак спектра, d — перыяд дыфракцыйнай рашоткі.

т. 6, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кляшня́1 ’калашына’ (Мат. Гом.). Да клешняо (гл.).

Кляшня́2 ’частка халоднай пабудовы’ (Шат.), ’вуглавая частка гумна, закутак для захавання збожжа’ (Сл. паўн.-зах.). Да кляшняі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

naroże

н. вугал; вуглавая частка; рог

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

narożnik

м.

1. вугал, вуглавая частка; рог;

2. вуглавы (рагавы) дом; вуглавая прыбудова;

3. навугольнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)