Вугалі бедныя 5/299

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Карбонавыя вугалі 3/170

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вугалі выкапнёвыя 3/170, 171; 5/299, 519; 8/51, 52

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ву́галь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́галь вуглі́
вугалі́
Р. ву́галю вуглёў
вугалёў
Д. ву́галю вугля́м
вугаля́м
В. ву́галь вуглі́
вугалі́
Т. ву́галем вугля́мі
вугаля́мі
М. ву́галі вугля́х
вугаля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ву́галь, -ю, мн. вуглі́, вуглёў і вугалі́, вугалёў, м.

1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

Каменны в.

Буры в.

2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва.

Драўнінны в.

Выграбі вугалі з печы.

Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.

Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памянш. вугалёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (да 1 і 2 знач.), вуге́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і вуго́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

|| зб. вуго́лле, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. ву́гальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачаха́ць

‘затухаць, загасаць (пра вугалі, вогнішча і г. д.)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ачаха́е ачаха́юць
Прошлы час
м. ачаха́ў ачаха́лі
ж. ачаха́ла
н. ачаха́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ачаха́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ву́галь, ‑ю; мн. вуглі́, ‑ёў і вугалі́, ‑ёў; м.

1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання. Каменны вугаль. Буры вугаль.

2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва. Драўняны вугаль. // Матэрыял для малявання. Маляваць вугалем.

•••

Белы вугаль — рухаючая сіла вады.

Блакітны вугаль — рухаючая сіла ветру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сапрапеліты, гл. Вугалі выкапнёвыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гумусавы вугаль, гл. Вугалі выкапнёвыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРГАНАГЕ́ННЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ, біягенныя пароды, біяліты,

асадкавыя горныя пароды, складзеныя з рэшткаў жывёльных і раслінных арганізмаў або прадуктаў іх жыццядзейнасці. Паводле рэчыўнага саставу падзяляюцца на карбанатныя (вапнякі), крамяністыя (дыятаміт, радыялярыт і інш.), фасфатныя (ракушачнік, касцяныя брэкчыі, гуана), вугляродзістыя (выкапнёвыя вугалі, гаручыя сланцы, нафты, цвёрдыя бітумы) пароды (гл. таксама Арганагенныя пабудовы). На тэр. Беларусі да арганагенных горных парод належаць нафта, бурыя вугалі, гаручыя сланцы, торф, мелавыя пароды і інш.

Літ.:

Логвиненко Н.В. Петрография осадочных пород с основами методики исследования. 3 изд. М., 1984;

Неотектоника и полезные ископаемые Белорусского Полесья. Мн., 1984.

т. 1, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)