ву́гальшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто здабывае вугаль, шахцёр.

2. Той, хто вырабляе драўнінны вугаль.

|| ж. ву́гальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. ву́гальшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́гальшчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́гальшчык ву́гальшчыкі
Р. ву́гальшчыка ву́гальшчыкаў
Д. ву́гальшчыку ву́гальшчыкам
В. ву́гальшчыка ву́гальшчыкаў
Т. ву́гальшчыкам ву́гальшчыкамі
М. ву́гальшчыку ву́гальшчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ву́гальшчык м. у́гольщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́гальшчык, ‑а, м.

1. Работнік вугальнай прамысловасці.

2. Той, хто вырабляе драўняны вугаль. // Рабочы вугальнага склада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́гольщик ву́гальшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́гальшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да вугальшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

węglarz

м. вугальшчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Köhler m -s, - ву́гальшчык, вугляпа́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

карбана́рый

(іт. carbonaro = літар. вугальшчык, ад лац. carbo = вугаль)

член тайнай палітычнай арганізацыі, заснаванай у Італіі ў пачатку 19 ст. для барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту, за ўз’яднанне Італіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРБАНА́РЫІ (італьян. carbonaro літар. вугальшчык),

члены тайнага аднайм. т-ва ў Італіі і інш. краінах Еўропы ў 1-й пал. 19 ст. З’явіліся ў пач. 19 ст. на Пд Італіі, пасля 1815 і ў інш. італьян. дзяржавах. Змагаліся за нац. вызваленне ад франц., потым аўстр. панавання і ўстанаўленне канстытуцыйнага ладу. Прадстаўлялі розныя слаі грамадства ад сялян да ліберальных дваран і ніжэйшага духавенства. Запазычылі ў масонаў складаную іерархічную структуру і сістэму абрадаў, мелі сваю сімволіку. Назву «К.» звязвалі з легендай пра сваё паходжанне ад сярэдневяковых вугальшчыкаў, якія ўрачыстым рытуалам выпальвання драўлянага вугалю сімвалізавалі духоўнае ачышчэнне чалавека; падобны абрад яны выконвалі і на тайных сходах членаў т-ва. К. ўзначальвалі рэвалюцыі 1820—21 у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій і П’емонце. Пасля іх паражэння хутка аднавілі дзейнасць як неакарбанарскі рух (існаваў да 1840-х г.). Удзельнічалі ў паўстаннях 1831 у абласцях Эмілія-Раманья і Парма. Пад уплывам італьян. К. узнік карбанарскі рух у Францыі, Швейцарыі і на Балканах. Пазней уліліся ў інш. тайныя т-вы. У 1-й трэці 19 ст. словам «К.» часта называлі кожнага рэвалюцыянера-змоўшчыка.

т. 8, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)