врата́мн., книжн., уст. варо́ты, -ро́т ед. нет, бра́ма, -мы ж.; церк. дзве́ры, род. дзвярэ́й ед. нет;
ца́рские врата́церк. ца́рскія дзве́ры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
врата
Том: 4, старонка: 252.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Варо́ты ’вароты’, ворота ’дзверы ў хляве’ (Шушк.). Ст.-рус.ворота, рус.воро́та, укр.воро́та, польск.wrota, чэш.vrata, ст.-слав.врата, балг.врата́, серб.вра́та ’дзверы’ і г. д. Прасл.*vorta ’вароты, дзверы’ (мн. л. да назоўніка н. р. *vorto ’тс’, які не захаваўся) — утварэнне суфіксам ‑t‑ да прасл. кораня *ver‑: *vor‑ ’адкрываць, закрываць і да т. п.’ Падобныя ўтварэнні ёсць і ў іншых і.-е. мовах: літ.var̃tai мн. л., лат.vàrti мн. л. ’вароты, дзверы’, прус.warto, ст.-англ.weorð, worð ’агароджа каля будынка’, тахар. Bwärto, warto ’сад’, ст.-інд.vr̥tís ’агароджа’ (Фасмер, 1, 354–355; Траўтман, 353; Махэк₂, 699; Шанскі, 1, В, 168; Брукнер, 632–633 і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бра́маж. воро́та мн., книжн., уст.врата́мн.;
○ трыумфа́льная б. — триумфа́льные воро́та
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
французскі пісьменнік. Дэбютаваў паэт. «Сшыткамі Андрэ Вальтэра» (1891) і «Вершамі Андрэ Вальтэра» (1892), напісанымі пад уплывам сімвалізму. Апошні стаў вызначальным у аповесцях «Падарожжа Урыяна» і «Вопыт кахання» (абедзве 1893) і асабліва ў тэарэт. «Трактаце пра Нарцыса» (1891). Сталыя проза. і драматургія Ж. адметныя вострай крытыкай маральных асноў і інстытутаў бурж. грамадства, асабліва сям’і і царквы, распрацоўкай новых сюжэтных прыёмаў, уплывам паэтыкі саці — сярэдневяковага фарса; кніга лірычнай прозы «Ежа зямная» (1897), сатыр. аповесць «Кепска прыкаваны Праметэй» (1899) і аповесць «Імараліст» (1902). Вядомасць яму прынеслі раман «Цесная брама» (1909) і аповесць «Ізабель» (1911), у якіх распрацоўваецца тэма барацьбы асобы за права на самавыражэнне. Аўтар рамана «Падзямеллі Ватыкана» (1914) і аповесці «Пастаральная сімфонія» (1919), аб’яднаных рэзкай антыклерыкальнай накіраванасцю, рамана «Фальшываманетчыкі» (1926). Стылістычнай дасканаласцю вылучаецца яго драматургія («Цар Кандаўл», 1901, «Саул», 1903, «Эдып», 1931), «Дзённікі» (т. 1—3, 1939—50), эсеістыка. Нобелеўская прэмія 1947.
Тв.: Рус.пер. — Фальшивомонетчики; Тесные врата. М., 1991; Избр. произв.М., 1993; Избранное. М., 1997.