во́хканне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́хканне во́хканні
Р. во́хкання во́хканняў
Д. во́хканню во́хканням
В. во́хканне во́хканні
Т. во́хканнем во́хканнямі
М. во́хканні во́хканнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́хканне ср., разг. о́ханье, о́хи ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́хканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вохкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Усклікваць «вох», глыбока ўздыхаць, выказваючы пачуццё жалю, болю і пад.

|| аднакр. во́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. во́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́хи мн., разг. во́хканне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́ханье во́хканне, -ння ср., во́йканне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Geächze

n -s во́йканне, во́хканне, стогн

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стогн м. Stöhnen n -s, -, Gestöhn n -(e)s, Gestöhne n -s; Ächzen n -s, - (войканне, вохканне)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

во́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Усклікваць «вох», глыбока ўздыхаць, выказваючы пачуццё прыкрасці, непрыемнасці, жалю, болю і пад. Халуста пачаў бегаць па млыне, хапацца рукамі за галаву, вохкаць, айкаць, стагнаць, стукаць кулакамі ў грудзі. Чарнышэвіч. // Адзывацца гукамі, падобнымі на вохканне. Дзесь далёка-далёка вохкала зямля. Колас. Усю зіму вохкаў лес. Кіпела ў ім жыццё. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вох, выкл.

1. Выказвае здзіўленне, гора, боль, жаль, сполах і інш. пачуцці. [Шэмет:] — Пара цяпер якраз такая... Адышоўшы кіламетраў са два ад горада ўверх — вох і рыбы. Лобан. [Марка Парэмская:] — Даўненька ляжыць [Павел] за далёкім Дунаем... Вох, чаго ён не нарабіў, гітлеруга пракляты!.. Ракітны.

2. у знач. наз. во́хі, ‑аў. Вохканне, нараканне. Таму зразумелы тыя вохі і ахі, якія апанавалі дзеда, калі ён не далічыўся краса[ла]. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)