во́рмскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
во́рмскі |
во́рмская |
во́рмскае |
во́рмскія |
| Р. |
во́рмскага |
во́рмскай во́рмскае |
во́рмскага |
во́рмскіх |
| Д. |
во́рмскаму |
во́рмскай |
во́рмскаму |
во́рмскім |
| В. |
во́рмскі (неадуш.) во́рмскага (адуш.) |
во́рмскую |
во́рмскае |
во́рмскія (неадуш.) во́рмскіх (адуш.) |
| Т. |
во́рмскім |
во́рмскай во́рмскаю |
во́рмскім |
во́рмскімі |
| М. |
во́рмскім |
во́рмскай |
во́рмскім |
во́рмскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Вормскі сабор 1/475 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вормскі канкардат 1122 5/80, 381
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РМСКІ КАНКАРДА́Т,
кампраміснае пагадненне паміж імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» Генрыхам V і рым. папам Калікстам II, якое завяршыла барацьбу за інвестытуру. Падпісана 23.9.1122 у г. Вормс (Германія). Паводле пагаднення імператар захаваў кантроль за выбарамі і зацвярджэннем епіскапаў у Германіі, а ў Італіі і Бургундыі епіскапы павінны былі выбірацца і зацвярджацца са згоды папы. У выніку Вормскага канкардата скончылася т.зв. «епіскапальная палітыка» (апора на духавенства) герм. імператараў, пачатая Атонам І.
т. 4, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РМСКІ ЭДЫ́КТ 1521,
заканадаўчы акт, накіраваны супраць пратэстанцкага вучэння ідэолага ням. Рэфармацыі М.Лютэра. Прыняты па патрабаванні імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Карла V на рэйхстагу ў г. Вормс (Германія) у крас. 1521 пасля таго, як прысутны на рэйхстагу Лютэр адмовіўся адрачыся ад сваіх рэліг. поглядаў. Эдыкт абвяшчаў Лютэра ерэтыком і ставіў па-за законам, яго вучэнне забаранялася падтрымліваць, а творы — чытаць і распаўсюджваць. У час вяртання з Вормса Лютэра схаваў ад праследаванняў у замку Вартбург (каля г. Айзенах) саксонскі курфюрст Фрыдрых Мудры.
т. 4, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)