Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́рлікі, ‑аў; адз. ворлік, ‑а, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ворлікі (род раслін) 3/162
- » - звычайныя 3/162 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РЛІКІ, аквілегія (Aquilegia),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі на ўзлесках і палянах у мяшаных і лісцевых лясах зрэдку трапляюцца ворлікі звычайныя (Aquilegia vulgaris), якія як знікаючая расліна патрабуюць прафілакт. аховы; вырошчваюцца як дэкар., маюць шмат садовых формаў, што адрозніваюцца афарбоўкай калякветнікаў. У культуры трапляюцца інтрадукаваныя з Мексікі віды — ворлікі залатакветныя (Aquilegia chrysantha) і сінія (Aquilegia caerulea), якія выкарыстоўваюцца ў групавых пасадках, міксбордэрах і інш.
Шматгадовыя травяністыя расліны з моцным кароткім карэнішчам і прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1 м. Лісце двойчы- і тройчытрайчастае, на доўгіх чаранках. Кветкі двухполыя, буйныя, са шпорцам, адзіночныя, паніклыя, рознага колеру, часам стракатыя і махрыстыя (у садовых формаў). Плод — шматлістоўка. Лек. і ядавітыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́рлікі ’вадазбор звычайны, Aquilegia vulgaris L.’ (БРС, Кіс., Гарэц., Нас., Касп.). Рус.орлика, серб.о̀рлица, чэш.orlíček. Назва ўтворана ад лац.aquila ’арол’, таму што лісце венчыка гэтай расліны падобныя да кіпцюроў арла (Сіманавіч, 42). Махэк₂ (417) лічыць, што гэта назва з’явілася ў выніку памылковай этымалогіі — няправільнага члянення лац.aquilegia.