во́лакам, прысл.

Цягнучы, валочачы па зямлі.

Цягнуць лодку в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́лакам

прыслоўе, утворана ад назоўніка

станоўч. выш. найвыш.
во́лакам - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́лакам нареч. во́локом;

цягну́ць в. — тащи́ть во́локом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́лакам, прысл.

Цягнучы, валочачы па зямлі. — Пакурым, — яшчэ ўсё спакойна вырашыў Максім, — а потым усцягнем свой карабель на гэтыя клавішы. Па спосабу продкаў — волакам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лакам прысл schlifend;

цягну́ць во́лакам schlifen vt, schlifend schlppen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

во́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́лак во́лакі
Р. во́лаку во́лакаў
Д. во́лаку во́лакам
В. во́лак во́лакі
Т. во́лакам во́лакамі
М. во́лаку во́лаках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́локом нареч. по́цягам, во́лакам;

тащи́ть во́локом цягну́ць по́цягам (во́лакам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́цягам, прысл. (разм.).

Цягнучы па зямлі, волакам.

Валаклі лодку п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́лак, -у, м.

Участак паміж дзвюма суднаходнымі рэкамі, цераз які ў даўнія часы перацягвалі волакам судна для працягу шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Перамясціць волакам, перанасіць ці ўкрасці за некалькі прыёмаў.

П. бярвенне.

Ваўкі перацягалі многа авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)