во́жаг, -а, мн. ажагі́, ажаго́ў, м.

Дзяржальна вілак, качаргі.

|| прым. ажаго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́жаг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́жаг ажагі́
Р. во́жага ажаго́ў
Д. во́жагу ажага́м
В. во́жаг ажагі́
Т. во́жагам ажага́мі
М. во́жагу ажага́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́жаг м. черено́к ухва́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́жаг, ‑а; мн. ажагі́, ‑о́ў; м.

Дзяржальна вілак, качаргі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́жаг, вожыг ’дзяржанне вілак, качаргі, памяла і г. д.’; ’палка з вострым канцом’ (Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Сцяц.); ’палка з апаленым канцом’ (Бяльк.). Рус. о́жег, о́жог, о́жиг ’палка, якая ўжываецца замест качаргі’, укр. о́жог, о́жуг ’тс’, польск. ożeg, каш. ožåk, чэш., славац. ožeh, дыял. vožėk ’дзяржанне вілак, качаргі; палка, якой разграбаюць вуголле’, серб.-харв. ȯžeg ’тое, чым разграбаюць агонь’; славен. ožèg ’качарга; палка з апаленым канцом’, макед. ожег ’жалезная качарга’, балг. дыял. ожег ’качарга’. Прасл. ožegъ, ožogъ першапачаткова ’палка з апаленым канцом’. Да жгу, жэгчы (Махэк₂, 424; Брукнер, 388). Параўн. ажагі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажаго́вы гл. вожаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

skewer1 [ˈskju:ə] n. шампу́р; невялі́кі ражо́н, во́жаг

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spit3 [spɪt] n.

1. ражо́н, во́жаг

2. каса́ (ракі), лука́, до́ўгая во́дмель, мель

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Важугі́ ’вілкі, качарга, чапяла, венік’ (Серб.). Гл. вожаг, ожаг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́лочніквожаг’ (хойн., Шатал.) — дэрыват ад вілочны (< vidloč‑ьnъ) і суф. ‑ік (< ікъ). Гл. таксама ві́лачнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)