во́дведы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. во́дведы
Р. во́дведаў
Д. во́дведам
В. во́дведы
Т. во́дведамі
М. во́дведах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́дведы: схадзі́ць у в. навести́ть (больного)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́дведы, ‑аў; адз. няма.

1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця; адведкі. // Сяброўскае наведванне каго‑н. звычайна з пэўнай мэтай. Старшы бухгалтар Сямён Андрэевіч паслаў касірку Любу ў водведы, на кватэру Яўцеха Гаўрылавіча. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дведы мн. разм. Besch iner Wöchnerin

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Во́дведы ’наведванне хворага’ (БРС, Мат. Гом.), водветкі, водвідкі ’звычай наведвання парадзіх’ (Касп., Янк. Мат., КТС). Гл. адведкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адве́дкі, -дак ед. нет, разг., см. во́дведы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́дведкі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і адведкі, водведы. Многіх дзяцей бацькі забралі сёння ж, калі прыязджалі на водведкі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́дпаты, водпыты ’водведкі’ (КЭС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне да адпытаць, як водведы (гл.), да адведаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АДВЕ́ДКІ,

традыцыйны звычай бел. радзіннай абраднасці — наведванне парадзіхі пасля родаў; лакальныя назвы водведы, адведзіны, провідкі, наведы. У адведкі ішлі звычайна замужнія жанчыны ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у 2 тыдні і болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзісе і яе сям’і. Паводле звычаю ў адведкі неслі з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, на Палессі яшчэ боршч, аладкі, варэнікі і інш. Звычай захаваўся, але ў адведкі сталі хадзіць і мужчыны, і незамужнія.

т. 1, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)