ВЕ́ЧНЫЯ СНЯГІ́,

шматгадовыя намнажэнні снегу і лёду ў палярных краінах і ў гарах вышэй за снегавую лінію. Уласцівы абласцям з дадатным гадавым балансам цвёрдых атм. ападкаў, частка якіх не паспявае растаць і выпарыцца за лета і назапашваецца з году ў год. На тэр. Беларусі былі ў час зледзяненняў.

т. 4, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ЧНЫЯ ВО́БРАЗЫ, сусветныя вобразы,

умоўная назва вобразаў літаратурных герояў, якія ўзніклі ў канкрэтную гіст. эпоху, але ў свядомасці людзей наступных эпох ператварыліся ў мнагазначныя і шырокавядомыя сімвалы, здольныя ўвасабляць з’явы агульначалавечага зместу. Кожны з гэтых вобразаў (Праметэй, Дон Жуан, Фауст, Гамлет, Дон Кіхот) па-свойму адлюстроўвае спрадвечныя сутнасныя канфлікты самавыяўлення чалавека, гранічнасць яго жыццёвых ідэалаў і памкненняў, супярэчлівую рэальнасць яго магчымасцей. Маст. ёмістасць і шматмернасць такіх вобразаў, багаты вопыт іх інтэрпрэтацый у сусв. л-ры і мастацтве вядуць да новых абагульненняў, пераацэнак рэчаіснасці ў адпаведнасці з умовамі і патрэбамі часу.

Тытан Праметэй — герой стараж.-грэч. міфалогіі ў трагедыі Эсхіла пададзены як смелы багаборац, а ў больш позніх творах як сімвал сапраўднай чалавечнасці, падзвіжніцкага служэння вял. мэце (у Дж.Байрана, П.Б.Шэлі, М.Агарова, Т.Шаўчэнкі, Ф.Ліста, А.Скрабіна, Тыцыяна). Сярэдневяковая легенда пра рыцара, які аддаў жыццё пошукам любоўных уцех, выклікала шмат літ. наследаванняў, у якіх Дон Жуан выступаў прадстаўніком арыстакратычнага грамадства (Мальер), заўзятым шукальнікам неўвядальнай жаноцкасці (опера В.А.Моцарта, апавяданне Э.Т.А.Гофмана), бунтаром у імя свабоды асобы (паэма Байрана), звычайным спажыўцом бурж. тыпу (раман А.Бальзака), эгаістычным жыццялюбцам, для якога настаў час расплаты за мінулае («маленькая трагедыя» А.Пушкіна). Этапныя маст. вытлумачэнні легенды пра Фауста, які нібыта прадаў душу д’яблу дзеля ведаў і багацця: п’еса К.Марла «Трагічная гісторыя доктара Фауста»; трагедыя І.В.Гётэ «Фауст», прасякнутая верай у сілу чалавечага розуму; раман Т.Мана «Доктар Фаустус», у якім трагічны лёс Фауста супастаўляецца з лёсам усёй Германіі 1-й пал. 20 ст. Характар Гамлета са скандынаўскай сагі, у якой гал. герой настойліва дасягае сваёй мэты і карае злачынцу, пераасэнсаваны ў аднайм. трагедыі У.Шэкспіра, дзе Гамлет паўстае найперш мысліцелем, які выпрабоўвае сумненнямі традыц. погляды.

Першыя спробы асваення вечных вобразаў у бел. л-ры — пераклады Бібліі: да біблейскіх вобразаў звярталіся ў сваёй творчасці Кірыла Тураўскі, Ф.Скарына, Сімяон Полацкі. Многа міфал. вобразаў парадзіравана ў ананімных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». У 1920—30-я г. найб. часта згадваўся вобраз Праметэя, багаборніцкія імкненні якога адпавядалі рэв. ўздыму і грамадскім настроям часу. Надзвычай важным для бел. л-ры стаў вобраз музыкі — нар. песняра, мастацтва якога раскрывала душу бел. народа, векавую крыўду і боль прыніжанага чалавека, незгасальную веру ў моц нар. духу і неўміручасць нар. генію («Курган» Я.Купалы, «Сымон-музыка» Я.Коласа).

Літ.:

Берков П.Н. Вклад восточных славян в разработку так называемых «мировых образов» // Берков П.Н. Проблемы исторического развития литератур. Л., 1981.

Г.Я.Адамовіч.

т. 4, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ве́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́чны ве́чная ве́чнае ве́чныя
Р. ве́чнага ве́чнай
ве́чнае
ве́чнага ве́чных
Д. ве́чнаму ве́чнай ве́чнаму ве́чным
В. ве́чны (неадуш.)
ве́чнага (адуш.)
ве́чную ве́чнае ве́чныя (неадуш.)
ве́чных (адуш.)
Т. ве́чным ве́чнай
ве́чнаю
ве́чным ве́чнымі
М. ве́чным ве́чнай ве́чным ве́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́чны ве́чная ве́чнае ве́чныя
Р. ве́чнага ве́чнай
ве́чнае
ве́чнага ве́чных
Д. ве́чнаму ве́чнай ве́чнаму ве́чным
В. ве́чны (неадуш.)
ве́чнага (адуш.)
ве́чную ве́чнае ве́чныя (неадуш.)
ве́чных (адуш.)
Т. ве́чным ве́чнай
ве́чнаю
ве́чным ве́чнымі
М. ве́чным ве́чнай ве́чным ве́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́чны, -ая, -ае.

1. Які існуе заўсёды, спрадвеку; які не перастае існаваць.

Вечная матэрыя.

Вечныя снягі.

Вечная слава героям.

2. Бестэрміновы.

Перадаць баявы сцяг на вечнае захаванне.

3. Які пастаянна паўтараецца.

Вечныя спрэчкі.

Заснуць вечным сном (кніжн.) — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

perdition [pɜ:ˈdɪʃn] n. relig. ве́чныя паку́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Tadeli

f -, -en ве́чныя [дро́бязныя] папро́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ве́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе заўсёды, не мае ні пачатку ні канца (у часе). Вечная матэрыя. // Які не перыстае існаваць. Вечныя снягі. Вечная мёрзлага. // Не абмежаваны тэрмінам. Акт на вечнае карыстанне зямлёй.

2. Які пастаянна паўтараецца, бесперастанны. Вечныя спрэчкі.

•••

Вечны агонь гл. агонь.

Вечны рухавік гл. рухавік.

Вечнае пяро гл. пяро.

Вечная гісторыя гл. гісторыя.

Вечная памяць гл. памяць.

Вечны спакой гл. спакой.

Заснуць вечным сном гл. заснуць.

На векі вечныя гл. век.

Спаць вечным сном гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

damned1 [dæmd] n. the damned pl. eccl. асу́джаныя на ве́чныя паку́ты; ду́шы ў пе́кле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фо́кус², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Лоўкі прыём, заснаваны на падмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту.

Дзіўны ф.

2. перан. Выдумка, хітрасць.

3. звычайна мн., перан. Капрызы, прычуды (разм.).

Вечныя фокусы з ядой.

|| прым. фо́кусны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Фокуснае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)