Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ве́ча, -а, н.
Народны сход у Старажытнай Русі і Беларусі гараджан для вырашэння грамадскіх спраў, а таксама месца такога сходу.
Полацкае в.
|| прым.вечавы́, -а́я, -о́е.
В. звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́часр., ист. ве́че
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́ча, ‑а, н.
Гіст. Сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя справы ў некаторых гарадах Старажытнай Русі. Полацкае веча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ЧА
(ад стараслав. вет — рада, стараж.-рус. вещать — гаварыць),
народны сход у стараж. і сярэдневяковай Русі, Украіне і Беларусі; орган дзярж. улады. Узнікла з племянных сходак славян. На вечы вырашаліся пытанні вайны і міру, заканадаўства, заключэння дагавораў, веча магло запрашаць ці выганяць князёў, судзіць за паліт. і інш. значныя злачынствы. Упершыню веча згадваецца ў Белгарадзе ў летапісах пад 997, у Ноўгарадзе Вялікім пад 1016, Кіеве пад 1068. На Беларусі існавала ў стараж. Полацку, Друцку, верагодна, у Мінску, Віцебску і інш. З канца 11 ст. роля веча павялічылася. Яго збіралі па меры неабходнасці, склікалі па ініцыятыве князя, пасаднікаў (службовых асоб) ці гар. насельніцтва. Правам удзелу ў вечы карысталіся ўсе паўнапраўныя вольныя мужчыны, вядучая роля належала заможным гараджанам і баярам. Паступова страціла сваё значэнне і ў 14—15 ст. у ВКЛ заменена сеймам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́чангіст (сход) Wétsche n -, -n, (áltslawische) Vólksversammlung f – (z. B.in Fürstentum Polazk)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ве́ча ’веча, сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя пытанні ў некаторых гарадах старажытнай Русі’ (КТС, БРС, Яруш.). Укр.віче, рус.вече, пск., наўг.веча́ ’тс’, пск.веча́ть ’крычаць’; ’выдаваць глухі гук’, ст.-рус.вѣче ’веча’; ’тайнае зборышча, загавор’; ’прамова, угаворванне, саромленне, павучанне, прыгавор’, арханг.вечь ’галашэнне’; ’сход’, польск.wiec ’веча, мітынг’, wiecować ’кіраваць’, ст.-чэш.věce, славен.věča ’вясковы суд, судовая справа’; ’падатак’, серб.-харв.ве́ће ’веча, нарада, савет’, ст.-слав.вѣще ’нарада’. Прасл.věti̯o, да веціць (гл.); параўн. яшчэ ст.-рус.вѣтъ ’нарада’, ст.-чэш. аорыст věce ’сказаў’ і ст.-прус.wayte ’вымаўленне’, waitāt ’гаварыць’. Гл. Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 109; Траўтман, Altpreuß., 353; Траўтман, 339; Фасмер, 1, 308; Брукнер, 614; Голуб-Копечны, 414; Махэк₂, 687; Шанскі, 1, В, 81; КЭСРЯ, 78.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТЫФАШЫ́СЦКАЕ ВЕ́ЧА НАРО́ДНАГА ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ЮГАСЛА́ВІІ Заснавана ў 1942 як вышэйшы палітычны прадстаўнічы орган, які аб’ядноўваў усе патрыят. сілы Югаславіі для барацьбы супраць фаш. акупантаў. У ліст. 1943 пераўтворана ў вярх.заканад. орган краіны; выбраны Прэзідыум веча і створаны Нац.к-т вызвалення Югаславіі — часовы рэв. ўрад на чале з І.Броз-Ціта. У жн. 1945 перайменавана ў Часовую нар. скупшчыну, якая дзейнічала да выбараў ва Устаноўчую скупшчыну ў ліст. 1945.