ветравы́ гл. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ветравы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ветравы́ ветрава́я ветраво́е ветравы́я
Р. ветраво́га ветраво́й
ветраво́е
ветраво́га ветравы́х
Д. ветраво́му ветраво́й ветраво́му ветравы́м
В. ветравы́ (неадуш.) ветраву́ю ветраво́е ветравы́я (неадуш.)
Т. ветравы́м ветраво́й
ветраво́ю
ветравы́м ветравы́мі
М. ветравы́м ветраво́й ветравы́м ветравы́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́травы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́травы ве́травая ве́травае ве́травыя
Р. ве́травага ве́травай
ве́травае
ве́травага ве́травых
Д. ве́траваму ве́травай ве́траваму ве́травым
В. ве́травы (неадуш.)
ве́травага (адуш.)
ве́травую ве́травае ве́травыя (неадуш.)
ве́травых (адуш.)
Т. ве́травым ве́травай
ве́траваю
ве́травым ве́травымі
М. ве́травым ве́травай ве́травым ве́травых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ветравы́ в разн. знач. ветрово́й;

в. пары́ў — ветрово́й поры́в;

о́е шкло — ветрово́е стекло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́травы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ветру. Смалісты пах разносіцца такі, Што п’еш яго ў ветравым павеве. Колас. Пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць. Барадулін.

ветравы́, а́я, ‑о́е.

1. Прызначаны для аховы ад ветру. Ветравы шчыток. Ветравое шкло.

2. Такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай. Ветравы рухавік.

3. Тое, што і ветравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́цер, ве́тру, мн. вятры́, вятро́ў, м.

Рух паветра ў гарызантальным напрамку.

Моцны в.

Спадарожны в.

Паўднёвы в.

Подых ветру.

Стаяць на ветры (там, дзе дзьме моцны вецер).

Кідаць словы на вецер (разм.) — гаварыць упустую, дарэмна ці неабдумана.

Вецер у галаве ў каго (разм., неадабр.) — пра легкадумнага чалавека.

Ветрам падшыты або падбіты (разм.) — пра легкадумнага чалавека, а таксама пра адзенне без цёплай падкладкі.

Трымаць нос па ветры — прыстасоўвацца да абставін.

Шукаць ветру ў полі — пра дарэмныя пошукі.

Куды вецер дзьме — прыстасоўвацца да большасці думак, поглядаў, густаў.

|| памянш. ве́трык, -у, м. З ветрыкам (пра язду: вельмі хутка; разм.).

|| прым. ве́травы, -ая, -ае і ветравы́, -а́я, -о́е (спец.).

Ве́травы подых.

Ветравое шкло (у аўтамашынах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ветравы́ (прым.) ’які мае адносіны да ветру’; ’прызначаны для аховы ад ветру’; ’такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай’ (КТС, БРС). Укр. ві́трів ’які належыць да ветру’, вітровий ’які мае адносіны да ветру’, рус. смал. ветровойветравы дух, які суправаджаецца ветрам’, ве́тровый, ветро́вый ’схільны да ўздзеяння ветру’, пск. ветрово́й ’ветраны (млын)’, рус. ветрово́й, ветро́вый (парень) ’легкадумны’, польск. wiatrowy ’звязаны з ветрам’; ’выкліканы ветрам’; ’такі, у якім рухаючая сіла — вецер’, н.-луж. wětšowy, wětšowaty, в.-луж. wětrowyветравы, ветраны’, чэш. vštrový, славац. vetrový ’звязаны з ветрам’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад větr‑ і суф. ‑ovъ. У паўднёваславянскіх мовах (як і ў н.-луж.) да гэтага суфікса дадаюцца іншыя: славен. vẹtrǫ́ven, vetrovít, серб.-харв. ветро̀вит, ве̏трован, макед. ветровит, балг. ветровен, ветровит.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ветрово́й ветравы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяпле́ць, ‑ее; незак.

1. Станавіцца, рабіцца цёплым, больш цёплым. Ападаў ветравы холад і цяплела надвор’е. Чорны. Як дзьмухне [хлопчык] некалькі разоў на рукі, дык адразу ажываюць пальцы, цяплеюць далоні. Бядуля. // перан. Станавіцца дабрэйшым, лагаднейшым; ласкавець. — Вы бачылі Леніна?.. — Ціха ў хаце. У дзеда цяплеюць і вочы, і сэрца. Арочка. Па меры таго, як .. [Гендарсан] чытаў, твар яго праясняўся, цяплеў і святлеў. Чарнышэвіч. // безас. Пра адчуванне душэўнай цеплыні, ласкавасці, якое агортвае каго‑н. Смяялася .. [Галіна] так залівіста, так прыемна звінеў яе .. галасок, што ў хлопца цяплела на душы. Навуменка. У Паўла цяплела на сэрцы ад Машынага спачування. Гроднеў.

2. безас. Пра наступленне цёплага, больш цёплага надвор’я. Днём хоць і цяплела, аднак тэмпература вышэй чым мінус дваццаць — васемнаццаць не падымалася. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адна́к, (зрэдку ў спалучэнні з часціцай «жа»).

1. злучнік супраціўны. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў і членаў сказа. Па сваім значэнні адпавядае злучніку «але» з абмежавальным адценнем. Качак пакуль што няма, аднак яны могуць быць. Брыль. Каб адагнаць сон, [Марылька] устала, прабегла па беразе, аднак праз нейкі час паўтарылася тое ж самае. Кулакоўскі. // У гэтым жа значэнні злучае сказы і члены сказа са значэннем неадпаведнасці. Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды. Шамякін. Ападаў ветравы холад і цяплела надвор’е. Аднак жа вецер густа халадзіў цела. Чорны. — Што толькі тут можна насіць? — прабурчаў Алесь, узважыўшы сумку на руцэ, аднак закінуў сабе за спіну. Шыцік. // Ужываецца ў складаназалежных уступальных сказах для проціпастаўлення галоўнай часткі даданай. У кватэры хоць і ўсё, здаецца, было па-ранейшаму, аднак адчувалася раптоўная, рэзка падкрэсленая пустата. Зарэцкі. Хаця Уолтэр меў пад шэсцьдзесят, аднак быў бадзёры, рухавы. Гамолка.

2. пабочн. Тым не менш, усё ж, усё-такі. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны. Капітан, аднак, не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі. Мележ. [Рыгор:] «Што яна [Ганна] робіць цяпер? Цікавая, аднак, дзяўчына! І трэба ж было мне з ёю спаткацца». Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)