Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ве́снікм. (бюллетень, журнал) ве́стник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́снік, ‑а, м.
Тое, што і вястун. Прыбег прамень, ад сонца ясны веснік, І абвясціў людзям: вясна ідзе.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́СНІК Яўген Якаўлевіч
(н. 15.1.1923, С.-Пецярбург),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя К.Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—64), Малым (1964—90). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія» М.Крлежы), Крачко («Дзікі Ангел» А.Каламійца). Здымаецца ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных», «Угрум-рака» (тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́снікмкніжн
1. Bote m -n, -n
2. (перыядычнае выданне) Informatiónsblatt n -es, -blätter
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ве́снік ’вястун’ (КТС); ’бюлетэнь, часопіс’ (БРС). Укр.ві́сник, рус.ве́стник ’тс’, ст.-рус.вѣстникъ ’вястун, ганец’ (з X ст.), в.-луж.wěstnik ’вястун, прадвеснік’, чэш.věstník ’вястун; бюлетэнь’ (< рус.ве́стник), серб.-харв.ве̏сник, вѐсник, ве̑сник ’вястун; газета, часопіс’, макед.весник ’ганец, вястун; газета’, балг.вестник ’газета’, ст.-слав.вѣстникъ. Бел.веснік ’часопіс’ запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«БА́НКАЎСКІ ВЕ́СНІК»,
інфармацыйнае выданне Нац. банка Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з крас. 1992 у Мінску на бел. і рус. мовах. Публікуе законы, пастановы, указы і інш. дакументы Прэзідэнта, Вярх. Савета і Кабінета Міністраў Беларусі, нарматыўныя акты Нац. банка па пытаннях фінансава-банкаўскай дзейнасці, агляды, кансультацыі спецыялістаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУМАНІТА́РНА-ЭКАНАМІ́ЧНЫ ВЕ́СНІК»,
навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з чэрв. 1996 у Мінску штоквартальна на бел. і рус. мовах. Засн. недзяржаўным Гуманітарна-эканам. ін-там. Асвятляе пытанні гісторыі, філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, культуралогіі, экалогіі, філалогіі, педагогікі, права, эканомікі.