верыдава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. верыду́ю верыду́ем
2-я ас. верыду́еш верыду́еце
3-я ас. верыду́е верыду́юць
Прошлы час
м. верыдава́ў верыдава́лі
ж. верыдава́ла
н. верыдава́ла
Загадны лад
2-я ас. верыду́й верыду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час верыду́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Верыдаваць ’вяршыць, кіраваць, выклікаючы незадавальненне асяроддзя’ (КТС, Р. Сабаленка). Укр. вередува́ти, рус. кур., арл., смал., кубан. вередова́ть ’праяўляць незадавальненне, быць капрызным, наравістым’. Дзеяслоў уваходзіць у руска-ўкраінскі моўны арэал; параўн. шматлікія дэрываты ад укр. веред, рус. вере́да, вред, якія ўзыходзяць да прасл. verdъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)