вераце́нніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вераце́нніца вераце́нніцы
Р. вераце́нніцы вераце́нніц
Д. вераце́нніцы вераце́нніцам
В. вераце́нніцу вераце́нніц
Т. вераце́нніцай
вераце́нніцаю
вераце́нніцамі
М. вераце́нніцы вераце́нніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вераце́нніца ж., зоол. верете́ница, медяни́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вераце́нніца, ‑ы, ж.

Від бязногай, падобнай на змяю яшчаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вераценніца (род паўзуноў) 1/610; 3/35

- » - ломкая 3/35 (іл.); 6/442; 8/326; 11/573

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРАЦЕ́ННІЦА ЛО́МКАЯ (Anguis fragilis),

яшчарка сям. вераценніцавых атр. лускаватых. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Азіі, на Каўказе, у паўн. Іране, Зах. Сібіры. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, палянах, высечках, абочынах дарог. На Беларусі трапляецца ўсюды, найчасцей на З і ПдЗ; нар. назвы слімень, слівень, мядзянка, мядзяніца.

Даўж. цела да 26,5 см (з хвастом да 60 см). Бязногая. Маладыя веранніцы ломкія афарбаваны ў серабрыста-белы і бледна-крэмавы (з залатым адлівам) колер, бакі і бруха чорна-бурыя або чорныя. Дарослыя вераценніцы ломкія маюць ярка-карычневую або цёмна-шэрую афарбоўку з медным або бронзавым адценнем. Луска цвёрдая, гладкая. Характэрна аўтатамія хваста. Корміцца дажджавымі чарвямі, наземнымі малюскамі, лічынкамі насякомых, мнаганожкамі і інш. Яйцажывародная.

Вераценніца ломкая.

т. 4, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слі́вень, слі́ўня, мн. слі́ўні, слі́ўняў, м.

1. Род бязногай, падобнай да змяі яшчаркі.

2. Вераценніца, ядавітая змяя бурага (самцы) або шэрага (самкі) колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верете́ница зоол. вераце́нніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Слім, слымвераценніца’ (малар., Цыхун, вусн. паведамл.). Гл. слімень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛУСКАВА́ТЫЯ (Squamata),

атрад паўзуноў. 3 падатр.: амфізбены, змеі і яшчаркі, больш за 6600 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў: вераценніца ломкая, вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка (занесена ў Чырв. кнігу Беларусі), яшчарка жывародная (Lacerta vivipara) і яшчарка порсткая (Lacerta agilis).

Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі і луской. Зубы прырослыя да сківічных касцей. Размнажаюцца яйца-жыванараджэннем або адкладваюць яйцы.

т. 9, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Па́данка ’змяя (мядзянка?)’ (Нар. лекс., маларыц.), падалец ’вуж’ (Сцяшк. Сл.), падалец, падаляцвераценніца’ (Сл. ПЗБ). Укр. падалецьвераценніца, Angius fragilis’, пидальник, падалак ’тс’, падалица ’від вужа, гадзюка’, польск. padalec ’жаўтапузік, Ophisautus apodus’. Да падаць (Брукнер, 390). У гродзенскіх гаворках, магчыма, з польск./

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)