сасцябацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і сасцёбацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Сасцябаць сябе венікам і пад. Сасцябацца бярозавым венікам.

2. Прыйсці ў непрыгоднасць, стаць карацейшым ад сцябання (пра венік, пугу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абварыць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., каго-што.

Крыху паверыўшы, зверху зварыць, а ўсярэдзіне пакінуць сырым. Абварыць мяса. // Абліць варам (кіпнем). Абварыць венік. ▪ Пякло нясцерпна. Млела ўсё навокал, Нібы зямлю хто варам абварыў. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяно́к ’вянок’ (Сцяшк. МГ); ’кутас у поясе’ (Шатал.); ’нізка цыбулі’ (Сцяшк. МГ, Шатал.). Слав. *věnъkъ да *viti ’віць’. Першапачаткова ’сплеценае’. Аб этымалогіі ўсёй групы слоў гл. ве́нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

птаха, ‑і, ДМ птасе, ж.

Разм. Птушка. Нырне птаха з галавой у ваду, і хвіліну-другую толькі хвост, як венік-дзяркач, тырчыць на паверхні. Навуменка. [Дзед:] — Не прывык ты, галубок, на адным месцы быць. Пералётнай птахай стаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вецце, ‑я, н., зб.

Галінкі дрэва. Зялёнае вецце. Голае вецце. Венік з бярозавага вецця. ▪ Нізкарослая вярба гусціцца лёгкім веццем. Чорны. На нізкія парканчыкі задумліва схілялася вецце пажоўклых ужо вішань і яблынь. Сабаленка.

•••

Плесці з дуба вецце гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Памяло́венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго-н.’ (ТСБМ), памело́ (ТС), памяла́, памяло́, помыло́ (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. помело́ ’тс’, укр. помело́ ’мятла, памяло’, польск. pomiotło, чэш. pometlo. Да месці, мяту (гл.) з суф. ‑lo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяцёлка ’мятла’, ’суквецце некаторых раслін’, ’мятліца’ (ТСБМ), ’доўгія валасы на канцы хваста ў каровы’ (шчуч., Сл. ПЗБ), мяцёлачкі ’адросткі пер’я ў птушкі ў час лінькі’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Укр. мете́лочки ’смеццевы клапоўнік, венічкі, Lepidium ruderale L.’, міте́лкавенік’, рус. метёлка ’тс’, ’суквецце раслін’. Усх.-слав. Да мятла́1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жмут, ‑а, М жмуце, м.

Невялікі скрутак чаго‑н. Замест адказу Сцяпан дастаў з-за пазухі цэлы жмут паперак. Колас. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч. Ракуцька паспеў даесці хлеб і скруціць у жмут пустую торбу. Чорны. // Звязак некалькіх аднародных прадметаў. Жмут вяровак. Жмут ключоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

май, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Пяты месяц каляндарнага года.

2. ‑ю. Абл. Першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. А я Маю наламаю, Сваю хату прыбяру. І. Калеснік.

•••

Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных, устаноўленае кангрэсам 2‑га Інтэрнацыянала ў 1889 г.

[Лац. majus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

broom

[bru:m]

1.

n.

1) ве́нікm., мятла́ f., pl. мётлы; шчо́тка (для замята́ньня)

2) ракі́та f.

broom grove — ракі́тнік -а m., ракі́та f.

2.

v.t.

замята́ць ве́нікам, мятло́ю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)