ве́нтыльны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́нтыльны ве́нтыльная ве́нтыльнае ве́нтыльныя
Р. ве́нтыльнага ве́нтыльнай
ве́нтыльнае
ве́нтыльнага ве́нтыльных
Д. ве́нтыльнаму ве́нтыльнай ве́нтыльнаму ве́нтыльным
В. ве́нтыльны (неадуш.)
ве́нтыльнага (адуш.)
ве́нтыльную ве́нтыльнае ве́нтыльныя (неадуш.)
ве́нтыльных (адуш.)
Т. ве́нтыльным ве́нтыльнай
ве́нтыльнаю
ве́нтыльным ве́нтыльнымі
М. ве́нтыльным ве́нтыльнай ве́нтыльным ве́нтыльных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ве́нтыльны тех., муз. ве́нтильный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́нтыльны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да вентыля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́нтыль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

1. Клапан для рэгулявання расходу вадкасці, пары, газу ў некаторых тэхнічных устройствах.

2. Клапан у музычных інструментах для рэгулявання вышыні гуку.

|| прым. ве́нтыльны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РАЗРА́ДНІК электрычны,

прыстасаванне (апарат, прылада) у выглядзе 2 ці некалькіх электродаў, раздзеленых дыэлектрычным прамежкам (паветрам, газам, цвёрдым целам). Пры павышэнні напружання да пэўнага (прабойнага) значэння прамежак паміж электродамі прабіваецца эл. разрадамі, што прадухіляе ў эл. абсталяванні прабой ізаляцыі паміж праваднікамі.

Вентыльны Р. мае шэраг іскравых прамежкаў, паслядоўна з якімі ўключаны нелінейныя рэзістары; прызначаны для аховы ізаляцыі электраабсталявання ад атм. і камутацыйных перанапружанняў. У трубчастым Р. іскравы прамежак размешчаны ў канале трубкі, зробленай з ізаляцыйнага газагенерыруючага матэрыялу (газ, вылучаны пры разрадзе, гасіць дугу). Трубчасты Р.: выкарыстоўваецца ў асн. для аховы паветраных ЛЭП ад перанапружанняў. Існуюць таксама Р.: газавы (для аховы апаратуры правадной сувязі), імпульсны (у імпульсных прыладах), кіравальны (у імпульсных мадулятарах), рэзанансны (у антэнных камутатарах радыёлакацыйных станцый) і інш.

Разраднікі: а — вентыльны (1 — разрадныя іскравыя прамежкі; 2 — ізалюючыя дыскі); б — фібрабакелітавы трубчасты (1 — пробка са стальным каўпаком; 2 — электрод, 3, 4 — фібравая і гетынаксавая трубкі); в — кіравальны іскравы (1 — кіроўны электрод; 2 — асноўныя электроды).

т. 13, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАНАПРУ́ЖАННЕ ў электратэхніцы,

павышэнне напружання электрычнага да значэнняў, небяспечных для электраізаляцыі эл. установак. Бывае ўнутранае (камутацыйнае) і вонкавае (атмасфернае).

Унутраныя П. ўзнікаюць пры рэзкіх зменах работы электраўстановак — выключэнні індуктыўнасцей (напр., ненагружаных трансфарматараў), ёмістасцей (ненагружаных ЛЭП), пры інш. камутацыях, а таксама пры кароткіх замыканнях, рэзанансах эл. сетак і інш. Павышэнне напружання, якое можа дасягаць 3—7 значэнняў фазнага напружання, абумоўлена вызваленнем эл.-магн. ці электрастатычнай энергіі, назапашанай у рэактыўных элементах ланцуга. Памяншаецца ўнутр. П. з дапамогай хуткадзейных эл. выключальнікаў, ва ўстаноўках з ізаляванай нейтраллю — зазямленнем нейтралі праз дугагасільную шпулю індуктыўнасці. Вонкавыя П. выклікаюцца разрадамі маланкі ў токаправодныя часткі або побач з імі ў зямлю (наведзенае П). Ад прамога ўдару П. можа дасягаць мільёнаў вольт, індуктаванае — 400—500 кВ. Ад атмасферных П. эл. ўстаноўкі ахоўваюцца разраднікамі (зніжаюць амплітуду хвалі), маланкаадводамі, ахоўнымі тросамі і інш сродкамі маланкааховы.

Схема аховы ад атмасферных перанапружанняў трансфарматарнай падстанцыі: Т — трансфарматар; ВМ — выключальнік маслены; ХП — хваля перанапружання; РВ — разраднік вентыльны; РТ1, РТ2 — разраднікі трубчастыя; Ш — шыны падстанцыі.

т. 12, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)