велю́р, -у, м.

Драп або фетр з мяккім густым кароткім ворсам, а таксама мяккая скура, вырабленая пад аксаміт.

|| прым. велю́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велю́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. велю́р
Р. велю́ру
Д. велю́ру
В. велю́р
Т. велю́рам
М. велю́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

велю́р, -ру м., текст. велю́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

велю́р текст. велю́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

велю́р, ‑у, м.

1. Вышэйшы гатунак драпу, аксаміту, плюшу.

2. Падобная да замшы скура, з якой вырабляецца абутак.

[Ад фр. velours — аксаміт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕЛЮ́Р

(ад франц. velours аксаміт),

тканіна, скура і інш. матэрыялы з мяккім ворсавым аксамітным добрым бокам: велюр-драп, велюр-аксаміт і інш. Вырабляюць з воўны (велюр-драп), са скуры свіней ці рагатай жывёлы хромавым дубленнем (хромавая замша). Выкарыстоўваюць на верхняе адзенне, галаўныя ўборы, абутак.

т. 4, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

велю́р м. тэкст. Velours [və´lu:r] m - [-´lu:rs], pl - [-´lu:rs]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

велю́р

(фр. velours)

вышэйшы гатунак драпу, аксаміту, плюшу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

драп-велю́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. драп-велю́р
Р. драп-велю́ру
Д. драп-велю́ру
В. драп-велю́р
Т. драп-велю́рам
М. драп-велю́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драп-велю́р текст. драп-велю́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)