jednoślad, ~u

м. двухколавы транспарт (матацыкл, веласіпед, мапед)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bike1 [baɪk] п. infml

1. веласіпе́д; ро́вар; ве́лік

2. матацы́кл; мапе́д; мотаро́лер;

travel by bike падаро́жнічаць на веласіпе́дзе, матацы́кле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ласапе́та, лісапе́та ’самакат на двух колах’ (КЭС, лаг.), лісапед, лісапет, лісафет, лісапета, лісафета (Сл. паўн.-зах.). Скажоныя формы ад веласіпед, якое з франц. vélocipéde < лац. velox, velocis ’хуткі’ і pes, pedis ’нага’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

damka

ж.

1. шаш. дамка;

2. разм. дамскі веласіпед

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ро́вар, ро́вэр, ро́выр, ро́вервеласіпед’ (ТСБМ, Сцяшк., Сцяшк. Сл., Сцяц.; лун., свісл., Шатал.; Скарбы, Сл. Брэс., Мат. Гом.; карэліц., гродз., З нар. сл.; беласт., Жыв. НС.; зах.-бел., ЛА, 2). Праз польск. rower ’тс’ з англ. rover ’вандроўнік’, ’бадзяга, валацуга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тандэм, ‑а, м.

1. Спец. Парадак размяшчэння аднародных машын або іх частак у агрэгаце на адной восі, лініі.

2. Паравая машына з падобным размяшчэннем рабочых цыліндраў.

3. Двухмесны двухколы веласіпед, у якім сёдлы размешчаны адно за другім.

[Англ. tandem.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маснічына, ‑ы, ж.

Тое, што і масніца. Здавалася, што вось зараз зарыпіць маснічына ў сенцах, адчыняцца дзверы і .. [Мальвіна] убачыць Мартына са стомленым тварам. Стаховіч. [Сяргей Рыгоравіч і Люда] пайшлі па мосце, дзе на кругляках маснічын падскокваў, пабразгваў званочкам бывалы Аржанцоў веласіпед. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчапіць, ‑плю, ‑чэпіш, ‑чапіць; зак., што.

Раз’яднаць, адчапіўшы адно ад другога, развесці што‑н. счэпленае. Расчапіць састаў. Расчапіць вагоны. ▪ Замест таго каб расчапіць дрот каля калка, хлопец лёгка падняў веласіпед і пераставіў яго на другі бок загарадзі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напампаваць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.

Пры дапамозе помпы напоўніць вадою, паветрам і пад. [Дубіцкі:] — Выведзі, Віктар, з каморы мой веласіпед ды паглядзі, можа, трэба напампаваць шыны. Чарнышэвіч. [Дзед:] — Кручуся — туды, сюды. Тут і дроў падкінь, тут і вады ў кацёл напампуй. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваш займеннік | прыналежнае

Які належыць вам, мае адносіны да вас.

  • В. веласіпед.
  • А вашага (назоўнік) няма?
  • Як вашы (назоўнік: вашы родныя, блізкія) пажываюць?
  • Што вы прысталі да мяне з вашым Уладзімірам Андрэевічам.

Фразеалагізмы:

Па-вашаму —

  1. прыслоўе па вашай волі, па вашым жаданні.

    • Няхай будзе па-вашаму;
  2. прыслоўе Так, як робіце вы.

    • Я па-вашаму тут рабіць не збіраюся;
  3. пабочн. сл. На вашу думку.

    • Гэта я, па-вашаму, хлушу?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)