ваўчая́гада

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ваўчая́гада ваўчая́гады
Р. ваўчая́гады ваўчая́гад
Д. ваўчая́гадзе ваўчая́гадам
В. ваўчая́гаду ваўчая́гады
Т. ваўчая́гадай
ваўчая́гадаю
ваўчая́гадамі
М. ваўчая́гадзе ваўчая́гадах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ваўчая́гада ж., бот. волчея́годник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўчая́гада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Ядавітая кусцікавая расліна сямейства ваўчаягадавых з ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўчаягада 2/627—628; 11/524

- » - звычайная 2/627 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЎЧАЯ́ГАДА, воўчнік (Daphne),

род кветкавых раслін сям. ваўчаягадавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўд.-Ўсх. Азіі, Гімалаях, Іране. На Беларусі ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах расце ваўчаягада звычайная, або воўчае лыка, воўчыя ягады (Daphne mezereum); ваўчаягада баравая (Daphne cneorum), трапляецца вельмі рэдка на Палессі ў хваёвых барах, занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. У Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны ваўчаягада лаўровая (Daphne laureola) і алтайская (Daphne altaica).

Лістападныя ці шматгадовазялёныя кусты або невял. дрэўцы. Лісце чаргаванае, зрэдку супраціўнае, простае, прадаўгавата-ланцэтнае, кароткачаранковае. Кветкі ружовыя, белыя ці жаўтаватыя, у галоўчатых суквеццях або ў кароткіх гронках, рэдка па 2—5 у пазухах лісця ці адзіночныя, двухполыя, пахучыя. Плод — сакаўная ярка-чырвоная аднанасенная касцянка. Дэкар., тэхн. (фарбавальныя, дубільныя і камедзяносныя), лек. (плады і кара — вонкавы раздражняльны, ірвотны, слабіцельны, процігельмінтны і інш. сродак), меданосныя, ядавітыя (асабліва плады і кара) і інсектыцыдныя расліны.

Ваўчаягада: 1 — звычайная; 2 — баравая.

т. 4, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЎЧНІК,

расліна, гл. ў арт. Ваўчаягада.

т. 4, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЎЧАЕ ЛЫ́КА,

расліна, гл. ў арт. Ваўчаягада.

т. 4, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

волчея́годник м., бот. ваўчая́гада, -ды ж., во́ўчыя я́гады.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Воўчае лыка, гл. Ваўчаягада

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

wilczełyko

н. бат. воўчая ягада; ваўчаягада (Daphne mezereum L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)