ваяво́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ваяво́дскі ваяво́дская ваяво́дскае ваяво́дскія
Р. ваяво́дскага ваяво́дскай
ваяво́дскае
ваяво́дскага ваяво́дскіх
Д. ваяво́дскаму ваяво́дскай ваяво́дскаму ваяво́дскім
В. ваяво́дскі (неадуш.)
ваяво́дскага (адуш.)
ваяво́дскую ваяво́дскае ваяво́дскія (неадуш.)
ваяво́дскіх (адуш.)
Т. ваяво́дскім ваяво́дскай
ваяво́дскаю
ваяво́дскім ваяво́дскімі
М. ваяво́дскім ваяво́дскай ваяво́дскім ваяво́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ваяво́дскі воево́дский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваяво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваяводства, ваяводы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЯВО́ДСКІ (Уладзіслаў Уладзіслававіч) (25.7.1917, С.-Пецярбург — 20.2.1967),

савецкі фізікахімік. Акад. АН СССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1940). З 1940 у НДІ і ВНУ Масквы, з 1959 у Ін-це хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддзялення АН СССР. Навук. працы па хім. кінетыцы. Распрацаваў асн. пытанні тэорыі акіслення вадароду, колькасную тэорыю крэкінгу алефінавых вуглевадародаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з М.​М.​Сямёнавым і Ф.​Ф.​Валькінштэйнам). Даследаваў механізм гетэрагенна-каталітычных рэакцый, з дапамогай метаду электроннага парамагнітнага рэзанансу свабоднарадыкальныя рэакцыі. Дзярж. прэмія СССР 1968.

Тв.:

Физика и химия элементарных химических процессов. М., 1969.

У.У.Ваяводскі.

т. 4, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ваяво́дства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Пасада ваяводы.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старажытнай Русі і ў Вялікім Княстве Літоўскім, якой кіраваў ваявода.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сучаснай Польшчы.

|| прым. ваяво́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваяво́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -во́д, м.

1. У Старажытнай Русі: начальнік войска, кіраўнік горада ці акругі.

2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 да 1939 г. і ў Польшчы: кіраўнік ваяводства.

|| прым. ваяво́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ваяводскі М. В. 1/570; 4/378

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

воево́дский ваяво́дскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wojewódzki

ваяводскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАДВАЯВО́ДА,

службовая асоба ў мясц. адміністрацыі ВКЛ у 15—18 ст., намеснік ваяводы. Звычайна кіраваў дваром ваяводы (адсюль другая яго назва — каморнік ваяводскі), назіраў за гандлем і спаганяў падаткі з гандл. заняткаў. У ваяводствах ВКЛ, за выключэннем Брэсцкага і Мінскага, лічыўся земскім чыноўнікам і па даручэнні ваяводы замяняў яго ў судзе ваяводства. Кантраляваў наяўнасць і сапраўднасць эталонаў мер і вагі на тэр. ваяводства, аб’язджаў гарады, кантралюючы мясц. гандаль. Пасада П. давала магчымасць атрымліваць грашовыя прыбыткі, на яе заўсёды было шмат жадаючых, але вял. значэння яна не мела.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 11, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)