ва́тман, -у, м.

Высокагатунковая тоўстая папера для чарчэння і малявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́тман

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ва́тман
Р. ва́тману
Д. ва́тману
В. ва́тман
Т. ва́тманам
М. ва́тмане

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ва́тман, -ну м. ва́тман

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́тман ва́тман, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́тман, ‑у, м.

Разм. Ватманская папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВА́ТМАН,

папера для чарчэння і рысавання. Устойлівы да сцірання, мае шурпатую паверхню. Наз. ў гонар англ. прамыслоўца 18 ст. Дж.Ватмана.

т. 4, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ва́тман м разм (dckes) Zichenpapier n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ва́тманватман, ватманская папера’ (БРС). Рус. ва́тман, укр. ва́тман. Запазычанне з рус. ва́тман (а гэта на базе спалучэння ва́тманская бума́га < англ. Whatman paper па прозвішчы англійскага фабрыканта; гл. Гараеў, 40; Фасмер, 1, 278–279; падрабязна Шанскі, 1, В, 25–26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́тман

(англ. J. Whatman = прозвішча ўладальніка англ. папяровай фабрыкі 18 ст.)

вышэйшы гатунак паперы для чарчэння і малявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

згарну́цца, згарну́ся, зго́рнешся, зго́рнецца; згарні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скруціцца трубкай.

Ватман згарнуўся ў скрутак.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся з краёў, закрыцца (пра пялёсткі, лісце).

3. Легчы, сагнуўшыся, скруціцца.

З. пад дрэвам і заснуць.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Скараціцца, зменшыцца.

Прадпрыемства згарнулася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкасць: загусцець, утварыўшы камячкі.

Кроў згарнулася.

|| незак. зго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)