васьмёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

8.

2. Група з васьмі чалавек або васьмі аднародных прадметаў.

В. самалётаў.

Лодка-в. (з чатырма парамі вёсел).

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 8 (разм.).

Самалёт зрабіў васьмёрку.

Ехаць на васьмёрцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №8).

4. Ігральная карта з васьмю ачкамі.

5. Школьная адзнака.

|| прым. васьмёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васьмё́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. васьмё́рка васьмё́ркі
Р. васьмё́ркі васьмё́рак
Д. васьмё́рцы васьмё́ркам
В. васьмё́рку васьмё́ркі
Т. васьмё́ркай
васьмё́ркаю
васьмё́ркамі
М. васьмё́рцы васьмё́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

васьмёрка ж.

1. в разн. знач. восьмёрка;

напіса́ць ~ку — написа́ть восьмёрку;

в. самалётаў — восьмёрка самолётов;

па гэ́тым маршру́це хо́дзіць в. — по э́тому маршру́ту хо́дит восьмёрка;

в. чы́рваў — восьмёрка черве́й;

ло́дка-в. — ло́дка-восьмёрка;

2. во́сьмеро;

в. парася́т — во́сьмеро порося́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

васьмёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Разм. Лічба 8. // Назва некаторых прадметаў (трамвая, аўтобуса і пад.) пад нумарам 8. // Група з васьмі адзінак. Васьмёрка самалётаў.

2. Ігральная карта з васьмю ачкамі. Званковая васьмёрка.

3. Фігура, падобная на лічбу 8, якая апісваецца прадметам пры яго руху. Самалёт зрабіў васьмёрку.

4. Разм. Пагнутасць у веласіпедным коле. Выгнаць васьмёрку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмёрка ж.

1. (лічба) Acht f - -en;

2. спарт. Áchter m -s, -; Áchtriemer m -s, -;

3. (што нагадвае лічбу восем) Áchter m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

то́п-васьмёрка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. то́п-васьмёрка то́п-васьмёркі
Р. то́п-васьмёркі то́п-васьмёрак
Д. то́п-васьмёрцы то́п-васьмёркам
В. то́п-васьмёрку то́п-васьмёркі
Т. то́п-васьмёркай
то́п-васьмёркаю
то́п-васьмёркамі
М. то́п-васьмёрцы то́п-васьмёрках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

eight [eɪt] num., п. во́сем; васьмёрка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ósemka

ж. васьмёрка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ХЕ́НРЫ, Хенрай (Henri) Роберт (25.6.1865, г. Цынцынаты, ЗША — 12.7.1929), амерыканскі мастак, заснавальнік амер. рэалізму 20 ст. Вучыўся ў Пенсільванскай АМ у Філадэльфіі (1885—88), акадэміі Жуліяна і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1888—90). У 1891—95 працаваў у Філадэльфіі, у 1895—99 у Еўропе, пазней у Нью-Йорку. Чл. групы «Васьмёрка», заснавальнік рэаліст. «школы смеццевай скрынкі» і настаўнік гал. яе прадстаўнікоў. Сярод твораў: «Хлопчык смяецца» (1907), «Маскарадная сукенка» (1911).

т. 17, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Áchter m -s, - спарт. ло́дка-васьмёрка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)